расстроіць

тлумачэнне слова:

  расстроіць, -строю, -строіш, -строіць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Парушыць строй, парадак чаго-н. Расстроіць рады праціўніка. // Вывесці са стану раўнавагі, гатоўнасці. — Класавы вораг выкарыстоўвае любыя метады, каб расстроіць шчыльныя шэрагі бальшавіцкай моладзі. Мележ.
    2. Парушыць строй, лад (музычнага інструмента). Расстроіць піяніна.
    3. Перашкодзіць ажыццяўленню чаго-н.; разладзіць. Расстроіць бяседу. Расстроіць вяселле. Расстроіць планы.
    4. Прычыніць вялікую шкоду, прывесці ў заняпад. Расстроіць гаспадарку.
    5. Давесці да ненармальнага стану, хваробы. Расстроіць страваванне.
    6. Пазбавіць добрага настрою, засмуціць. Расстроіць непрыемнай весткай. ▪ — Ну, вядома, і яна плача. Адну парадаваў, другую расстроіў. Шынклер.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com