тлумачэнне слова:
расчысціць, -чышчу, -чысціш, -чысціць; закончанае трыванне, што. 1. Ачысціць, вызваліць ад чаго-н., што перашкаджае, загрувашчвае, засмечвае. Хлопцы хуценька пассоўвалі да сцен крэслы і расчысцілі месца, пачаліся танцы. Сабаленка. На дварэ не дыхнуць, на дварэ ўжо заняло і зараўняла тую сцежку да хлява, што я расчысціў раніцай. Адамчык. // Прыбраць, выдаліць што-н. ачышчаючы. Расчысціць завалы на дарозе. ▪ Партызаны расчысцілі снег, падгатавалі месца для вогнішча. Колас. // пераноснае значэнне Вызваліць ад чаго-н., што перашкаджае; зрабіць свабодным. Логіка класавай барацьбы прывяла да таго, што дробнабуржуазныя партыі і групы фактычна расчысцілі буржуазіі і панам шлях да ўлады. «Полымя». 2. Раскарчаваць, выкарчаваць, выцерабіць. Расчысціць тайгу пад пасёлак. Расчысціць дзялянку. 3. спецыяльны тэрмін Прачышчаючы, расшырыць і выраўняць. Расчысціць пазы. ••• Расчысціць глебу для чаго — правесці падрыхтоўку для здзяйснення чаго-н.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com