рыса

тлумачэнне слова:

  рыса, -ы, жаночы род
    1. Вузкая палоска, лінія. Правесці рысу.
    2. Лінія (існуючая ці ўяўная), якая раздзяляе што-н.; рубеж. Рыса пад'ёму ўзроўню вады. ▪ Сцяпан яшчэ раз з усмешкай зірнуў на мяне і прыцішыў ход: мы праязджалі гарадскую рысу, і наперадзе былі ўжо добра відаць прыгожыя дамы Зялёнага Луга. Ляўданскі.
    3. звычайна множны лік (рысы, рыс). Сукупнасць частак, ліній, якая стварае характэрнае аблічча (звычайна ў спалучэнні: рысы твару). Гэта быў каўказскага тыпу чалавек з рэзкімі рысамі твару. Новікаў. Здараецца, што бывае цяжка ўявіць дарагія рысы блізкага чалавека, калі вельмі хочаш гэта зрабіць. Шамякін.
    4. пераноснае значэнне Прыкмета, асаблівасці якасць. Рысы характару. Рысы новага чалавека. ▪ Неабходна адзначыць такую важную рысу ў характарах герояў Кузьмы Чорнага, як жыццярадаснасць, аптымізм, захапленне жыццём. Кудраўцаў.
    •••
    Падвесці рысу глядзі падвесці.
    У агульных рысах — без падрабязнасцей.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com