рэзацца

тлумачэнне слова:

  рэзацца, рэжуся, рэжашся, рэжацца; незакончанае трыванне
    1. Раздзяляцца на часткі пад дзеяннем чаго-н. вострага. — Мама ніколі не давала .. [нажніц], але я бачыў, як добра рээаўся імі нейкі чырвоны матэрыял! Што б мне паспрабаваць парэзаць? Арабей.
    2. размоўнае слова Забіваць, рэзаць сябе чым-н. вострым. Цікава тут яшчэ адна акалічнасць: кожны самагубца мае [схільнасць] да таго ці іншага спосабу самагубства — адны страляюцца, другія вешаюцца, трэція топяцца, кідаюцца пад машыну, труцяцца, рэжуцца брытваю. Колас.
    3. размоўнае слова Рэзаць, рабіць балюча, муляць. Пальцы мае не надта могуць чым пахваліцца: то грыф ім тоўсты, то далёка адзін ад аднаго лады, то рэжуцца струны. Скрыган. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Андрэй уздрыгвае, трэ пальцамі вочы — рэжацца пад павечкамі... Пташнікаў.
    4. Церціся, шаравацца аб што-н. Не лескаталі калёсы — тут быў пясок, храплі толькі ад пылу коні, і рэвалася ў некага ціха жалеза аб жалеза: кола аб загваздку. Пташнікаў.
    5. размоўнае слова Урэзацца ў што-н. Вось гара. Прыціхлі коні, Колы рэжуцца ў пясок. Колас.
    6. размоўнае слова З'яўляцца, прарэзвацца (пра зубы). У сына першы рэзаўся зубок — Матуля шмат начэй не спала. Корбан.
    7. размоўнае слова Біцца халоднай зброяй. А людзі? Яшчэ не пакінулі біцца, Калоцца, рэзацца... Куляшоў. // Сварыцца. — От жа адвакаты рэзаліся — як сабакі!.. Брыль.
    8. размоўнае слова Гуляць з азартам у якую-н. гульню. Рэзацца ў шашкі. ▪ Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня. Чарнышэвіч.
    9. залежны стан да рэзаць (у 1, 2, 3 і 5 знач.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com