сабака

тлумачэнне слова:

  сабака, -і, мужчынскі род
    1. Свойская жывёліна сямейства сабачых, якая выкарыстоўваецца для вартаўнічай аховы, язды (на Поўначы), на паляванні і пад. Службовы сабака. Пакаёвы сабака. Паляўнічы сабака. Язда на сабаках. ▪ Пустата і зацятасць зімняй цішыні прыдавала афарбоўку нейкай асаблівай распачлівасці заложнаму гаўканню кімся патрывожанага сабакі. Колас. На дварэ пільнуюць панскі супакой злосныя сабакі-ваўкадавы. Бядуля. Воўк сабакі не баіцца, але звягі не любіць. Прыказка. Дурны сабака і на гаспадара брэша. Прыказка.
    2. Самец сукі.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова лаянкавае слова Пра нягодніка, злоснага, шкоднага чалавека. — Трэба падавацца ў вёску, — параіў Сталярэвіч, — там вас [Ганну] Ніхто не ведае, а тут можа кожны сабака ўкусіць.... Гурскі. [Лясніцкі] падумаў: «Здраднік. Іш, выгнуўся, сабака». Шамякін. // грубае слова, грубы выраз Пра чалавека, які не трымае слова, лаецца. Обер — аб'ездчыкам лічыўся, Брахун не горшы ад сабакі. Колас. Ці сабака гаў, ці ён сказаў — то ўсё роўна. Прыказка. / Ужываецца пры выказванні адабрэння, захаплення чыёй-н. здатнасцю да якой-н. справы. Добра спявае, сабака.
    4. Драпежнае млекакормячае сямейства сабачых. Янотападобны сабака. / у значэнне назоўнік сабакі, -бак. Тое, што і сабачыя (у 4 знач.)
    •••
    Сабака-сышчык — паляўнічы або службовы сабака, прывучаны да пошуку дзічыны або чалавека па следу.
    Вешаць (чапляць) сабак на каго глядзі вешаць.
    Вось (вот, во) дзе сабака закапаны — вось у чым сутнасць справы, прычына чаго-н. Ды ты, як бачу, не толькі закаханая ў Тарашкевіча, але і ў яго жонку, — засмяяўся Максім. — Во дзе сабака закапаны! Машара.
    (Жыць) як кот з сабакам глядзі кот.
    З сабакамі не знойдзеш — тое, што і (днём) з агнём не знойдзеш; са свечкай не знойдзеш (глядзі знайсці).
    Ні адзін сабака не гаўкне — ніхто нічога не скажа.
    Па сабаку з рота скача глядзі скакаць.
    Сабакам сена касіць глядзі касіць1.
    Сабак ганяць глядзі ганяць.
    Сабаку з'есці ў чым, на чым глядзі з'есці.
    Сабаку пад хвост (грубае слова, грубы выраз) глядзі хвост.
    Трэба (патрэбны) як сабаку пятая нага глядзі трэба.
    У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) глядзі пазычыць.
    Як пабіты сабака — пра чалавека, які ў выніку свайго ўчынку няёмка сябе адчувае.
    Як сабак — вельмі многа, поўна. Паабапал усёй дарогі было поўна іх [жандараў і салдат], як сабак. Лынькоў.
    (Як) сабака на сене — пра чалавека, які сам не карыстаецца чым-н. і другім не дае.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com