санітарны

тлумачэнне слова:

  санітарны, -ая, -ае.
    1. Які мае адносіны да санітарыі. Санітарная асвета. Санітарныя ўмовы работы. Санітарны стан памяшкання. // Які выконваецца паводле патрабаванняў санітарыі, звязаны з ажыццяўленнем мерапрыемстваў па санітарыі. Санітарны рэжым магазіна. Санітарны нагляд за ўмовамі працы на прадпрыемствах. ▪ Цяпер на парк звярнулі ўвагу. Ачысцілі ад смецця, правод зяць санітарныя рубкі. В. Вольскі. // Які выконвае абавязкі, звязаныя з санітарыяй. Санітарная інспекцыя. Санітарны ўрач. // Які выкарыстоўваецца ў санітарыі. Санітарнае абсталяванне. Санітарная тэхніка.
    2. Які звязаны з медыцынскім абслугоўваннем, мае адносіны да медыцынскай службы (у арміі). Санітарная рота. Санітарная часць. Санітарны батальён. ▪ Усё намервалася [Мурашова] збегаць у санітарны пункт. Але Каця запярэчыла. Скрыган. Маці ляжала ў санітарнай зямлянцы, і навокал нячутна хадзілі людзі ў белым. Шамякін. // Які выкарыстоўваецца пры медыцынскім абслугоўванні. Санітарны поезд. Санітарная сумка. ▪ Пры адной сцяне ў глыбі пакойчыка стаяў ложак, падобны да санітарных насілак. Колас. Імчаліся то на ўсход, то на захад санітарныя машыны і абозы. Чорны.
    •••
    Санітарны вузел глядзі вузел.
    Санітарны дзень глядзі дзень.
    Санітарны інструктар глядзі інструктар.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com