саскрэбці

тлумачэнне слова:

  саскрэбці, -скрабу, -скрабеш, -скрабе; -скрабём, -скрабяце; прошлы час саскроб, -скрэбла; закончанае трыванне, што.
    1. Скрабучы, зняць, счысціць што-н. з паверхні чаго-н. Саскрэбці фарбу са шкла. ▪ Адам Блецька.. саскроб рыдлёўкай закарэлую гразь з ганк[а], з-за якой не магла на ўсю шырыню адчыняцца фортка дзвярэй. Чорны. Смагул падышоў да.. [Паўліка], саскроб з пляча раструшчаную кузурку. Беразняк. // Зняць верхні слой чаго-н. Саскрэбці кару з дрэва. ▪ Там, дзе прайшоў палазок плуга, сапраўды глыбіня будзе дваццаць сантыметраў, а са знешняга боку — парог ледзь саскроб зямлю. Дуброўскі. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне Саскрэбці каросту мінулага.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова З вялікімі цяжкасцямі сабраць (якую-н. суму грошай). Саскрэблі апошнія грошы .. і адправілі ў Віцебск Ермалая Кавалёва купляць [рыдлёўкі]. Дуброўскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com