сачыцца

тлумачэнне слова:

  сачыцца, сочыцца; незакончанае трыванне
    1. Цячы, выцякаць па кроплі або тонкім струменем (пра вадкасць). З раны на галаве нават і цяпер яшчэ сачылася сукравіца. Машара. У двух ці трох месцах на.. [дарозе] накіданы часткі, пад кожным сачылася ручаінка. Пестрак. // чым і без дапаўнення Выдзяляць з сябе па кроплі струменьчыкам якую-н. вадкасць. Можна было яшчэ адпачываць, бо нават рана яшчэ сачылася на назе гноем. Ермаловіч. Спачатку выпусцілі свае коцікі вербы. Потым, перад вялікаднем, пачалі сачыцца празрыстым сокам пні ссечаных бяроз. Караткевіч. // пераноснае значэнне Выяўляцца ў чым-н. (пра пачуцці і пад.). Глядзіць і цешыцца з малога [маці] Ды з ласкай туліць да грудзей. Ну, дзе знайсці сынка такога? І радасць сочыцца з вачэй. Колас.
    2. Пранікаць, прасочвацца ўнутр (пра вадкасць). У чаравікі сочыцца вада. Даўно сапрэлі мокрыя анучкі. Чарняўскі. // пераноснае значэнне Пранікаць куды-н., праз што-н. (пра святло, гукі і пад.). У сутарэнне праз аддушыны сачылася крышачку святло і паветра. Баранавых. Праз патрэсканую драніцу ў хлеў на сена сочыцца белы месяц. Пташнікаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com