сведка

тлумачэнне слова:

  сведка, -і, ДМ -у, творны склон -ам, мужчынскі род; ДМ -дцы, творны склон -ай(-аю), жаночы род
    1. Той, хто непасрэдна прысутнічаў пры якім-н. здарэнні, падзеі. Аднойчы нечакана быў я сведкам. Як чалавек абразіў чалавека. Чарнушэвіч. Толькі не за свае мінулыя ўчынкі перажываў.. [Андрэй] — баяўся таго адзінага сведкі, які, магчыма, аднойчы з явіцца ў вёсцы, і ўсё таемнае стане яўным. Ваданосаў. // Сучаснік і назіральнік чаго-н. Як жывы сведка мінуўшчыны, адзін стары дзед Лявон астаўся тут. Бядуля. Скажы хутчэй, — і сведка і прычына Таго, чым стаў і чым мне быць навек, Вялікая, Нязгасная, Жанчына, Таварыш, Спадарожнік, Чалавек. Кірэенка. / Аб прадметах. Сена, салома, кучка сечкі, шулы, цапы, граблі, — усё гэта бясслоўныя, але шчырыя памочнікі або маўклівыя, але ўважлівыя сведкі яго [дзедавай] працы. Колас. Гэтыя высокія ліпы чулі шчырыя словы прызнання, былі сведкамі нараджэння бессмяротных радкоў. С. Александровіч. / Аб пісьмовых помніках, творах. Яго [Хвядоса Шынклера] творы — жывыя сведкі рэчаіснасці. Арабей. / у вобразным ужываецца, ужыванне А вецер, той гутаркі ўдзельнік і сведка, Ціхутка галінкі на дрэвах кране. А. Вольскі.
    2. Асоба, якая выклікаецца ў суд, каб даць паказанні пра вядомыя ёй абставіны па справе. Браць у сведкі. ▪ Памятаю выпадак, калі ён [Самуйлёнак] быў за сведку ў судзе пры разглядзе справы нейкага Падвальнага. Хведаровіч.
    3. Асоба, якая прысутнічае пры чым-н. для афіцыйнага пасведчання сапраўднасці ці правільнасці таго, што адбываецца. Прачытаць завяшчанне пры сведках. ▪ Ракіцкі з Надзейкай былі ў ліку бліжэйшых сяброў маладых. Прысутнічалі сведкамі, як тыя распісваліся, пілі потым шампанскае ў пакоі Аліны ў дзявочым інтэрнаце. Хадкевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com