свіння

тлумачэнне слова:

  свіння, -і; множны лік свінні, свіней; жаночы род
    1. Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння; самка гэтай жывёліны. Вярнуўся мужык у хату. Глядзіць, аж тут замест яго рабая свіння гаспадарыць: рассыпала муку, з'ела рошчыну і сагнала квактуху з рэшата. Якімовіч.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Пра бруднага, неахайнага чалавека. На погляд мой, Ты [Вавіла] змог бы праз гадзіну стаць Свіння свіннёй. Корбан. // Нявыхаваны, грубы, некультурны чалавек. Пасадзі свінню за стол — яна і ногі на стол. Прыказка.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Чалавек, які незаслужана робіць каму-н. непрыемнасці; няўдзячны чалавек. [Максім:] — За каго ты [Паліна] мяне лічыш, свіння ты гэткая? Шамякін. — Што, пагаварыла ўчора на мяне абы-чаго? Я думаў, што ты разумная, аж ты свіння. — Сак сказаў гэтыя словы, пазіраючы Галі ў самыя вочы, у душу, можна сказаць. Ермаловіч.
    4. у значэнне прыслоўе свіннёй. устарэлае слова, устарэлы выраз Парадак пастраення войск у выглядзе кліна. Рыцарскія войскі рухаліся свіннёй.
    •••
    Іаркшырскія свінні — парода свіней, якая характарызуецца хуткім ростам, вялікай вагой і пладавітасцю.
    Марская свіння — млекакормячая жывёла сямейства дэльфінавых.
    Падлажыць (падсунуць) свінню глядзі падлажыць.
    Як свінні сядло (падыходзіць) глядзі сядло.
    Як свіння (напіцца, набрацца) — без разбору, многа выпіць гарэлкі, віна.
    Як свіння на саладзінах (знацца, разбірацца) — зусім не разбірацца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com