свой

тлумачэнне слова:

  свой, свайго, мужчынскі род; свая, сваёй, жаночы род; сваё, свайго, ніякі род; множны лік свае, сваіх.
    1. прыналежны займеннік Які належыць сабе, уласцівы сабе, які мае адносіны да сябе. Абуць свае туфлі. Зрабіць сваімі рукамі. На сваё здзіўленне. ▪ Толькі на другі дзень убачыў Кандрат Назарэўскі свой родны гарадок. Чорны. Раману хацелася падзяліцца з кім-небудзь сваімі ўражаннямі, сваімі думкамі. Колас. [Чарнавус:] Дзесяць разоў перадумаў я ўсё сваё жыццё і магу сказаць, палажыўшы руку на сэрца, ні ў чым не вінаваты. Крапіва. // Які выконваецца, робіцца, здабываецца і пад. самім, самастойна, без чыёй-н. дапамогі. Чытаць свае вершы. ▪ Шчабечуць песню сваю мітуслівыя ластаўкі: над акном іх гняздо. Брыль. // Які з'яўляецца асабістай маёмасцю, набыткам; уласны. Пабудаваць сваю хату. Палоць свой агарод. ▪ Мартын Рыль таксама думаў аб сваім доме, аб жонцы і дзецях, аб сваёй гаспадарцы. Колас.
    2. у значэнне назоўнік сваё, свайго, ніякі род Тое, што належыць сабе, а не каму іншаму, з'яўляецца ўласцівым сабе (рэчы, справы, думкі, жаданні, імкненні і пад.). Забраць сваё. ▪ [Дзядзька Якуб:] — Дваццаць год з царом ваявалі, а свайго дабіліся. Якімовіч. Адзін [чалавек] аж свеціцца шчасцем, другі, наадварот, сумуе крыху, трэці проста стомлены... У кожнага сваё... Шыцік.
    3. Уласцівы толькі дадзенай асобе або прадмету; своеасаблівы. Але ў жыцці ўсяму свая адведзена мера. Старэў сівы бондар Гарась, старэлі яго рукі. Ракітны. / у значэнне назоўнік сваё, свайго, ніякі род Спакваля рабілі сваё атмасферныя ападкі, а найчасцей будынкі гінулі ад шматлікіх пажараў. «Помнікі». // Не чужы, не запазычаны, родны. [Салдаты] ішлі па адной з галоўных вуліц горада, аб нечым надта ўжо горача спрачаліся і крычалі на сваёй мове. Дамашэвіч.
    4. Прызначаны для каго-, чаго-н.; адпаведны, належны. Усе яны былі яшчэ маладыя людзі, але ўжо абстраляныя сувязісты, якія добра ведалі сваю справу. Машара. // у значэнне назоўнік сваё, свайго, ніякі род Тое, што прызначана каму-н., тое, што патрэбна для каго-н. [Іван:] Думаю, з вамі ісці мне не варта. Каб і было што... Я сваё выканаў... Танк.
    5. Які знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх або іншых блізкіх адносінах, звязаны месцам жыхарства, сумеснай працай, агульнымі інтарэсамі і пад. Па голасу і па гаворцы дзед Талаш дазнаўся, што гэта чалавек свой, тутэйшы. Колас. [Лясніцкі:] — Адначасова нам трэба паспрабаваць закінуць у гэты атрад свайго чалавека. Шамякін. І сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся з іх быць кожны Свайго бацькі годны. Купала. Свой бацька пасварыцца і пашкадуе. З нар. // у значэнне назоўнік свой, свайго, мужчынскі род; свая, сваёй жаночы род; множны лік свае, сваіх. Той, хто знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх або іншых блізкіх адносінах. Ледзь павячэрала ў поцемках са сваімі, [Ганна] выйшла на двор. Мележ. Можа хто з сваіх? Калі не маці, то можа хто з суседзяў. Якімовіч. Свае каля мяне крадком хадзілі — хоць бы не разбудзіць раней часу. Гурскі.
    6. у значэнне назоўнік свая, сваёй, жаночы род Прыручаная, свойская жывёла. — Правільна рашылі, — загулі партызаны. — Хто б.. [дактарам] дараваў такую жорсткасць? Тут дзікіх шкада крануць, а то на сваю [лісіцу] руку падымаць? Няхай.
    •••
    Аддаць свой (апошні) доўг глядзі аддаць.
    Берагчы сваю шкуру глядзі берагчы.
    Браць (узяць) сваё глядзі браць.
    Быць на сваім беразе глядзі быць.
    Варыцца ў сваім (уласным) саку глядзі варыцца.
    Ва ўсёй сваёй красе глядзі краса.
    Ведаць сваё месца глядзі ведаць.
    Ведаць як свае пяць пальцаў глядзі ведаць.
    Весці сваё глядзі весці.
    Весці свой род (сваю генеалогію) ад каго глядзі весці.
    Вывезці на сабе (на сваіх плячах, спіне) глядзі вывезці.
    Вынесці на сваіх плячах глядзі вынесці.
    Гаспадар свайго слова глядзі гаспадар.
    Глядзець са сваёй званіцы глядзі глядзець.
    Гнуць на свой капыл глядзі гнуць.
    Гнуць сваё глядзі гнуць.
    Гнуць (весці) сваю лінію глядзі гнуць.
    Дайсці сваёй галавой (розумам) глядзі дайсці.
    Дайсці свайго глядзі дайсці.
    Даказаць сваё глядзі даказаць.
    Да канца дзён сваіх глядзі канец.
    Далей свайго носа не бачыць глядзі бачыць.
    Жыць сваім розумам глядзі жыць.
    Забраць у свае рукі глядзі забраць.
    Ісці на свой хлеб глядзі ісці.
    Ісці сваёй дарогай глядзі ісці.
    Лезці не ў сваё карыта глядзі лезці.
    Мераць на свой аршын глядзі мераць.
    Мераць усё (усіх) сваёй меркай глядзі мераць.
    Мець свае вочы і вушы глядзі мець.
    Навесці свае парадкі глядзі навесці.
    Называць рэчы сваімі імёнамі глядзі называць.
    На свае (ўласныя) вочы бачыць глядзі бачыць.
    На свае (ўласныя) вушы чуць; сваімі вушамі чуць глядзі чуць.
    На сваім вяку глядзі век.
    На сваім месцы глядзі месца.
    На сваіх дваіх (жартаўлівае слова, жартаўлівы выраз) глядзі двое.
    На сваю галаву глядзі галава.
    На сваю рызыку (страх) глядзі рызыка.
    На свой лад глядзі лад.
    На свой манер глядзі манер.
    Не бачыць як сваіх вушэй глядзі бачыць.
    Не верыць сваім вушам (вачам) глядзі верыць.
    Не сваім голасам глядзі голас.
    Не ў сваёй талерцы глядзі талерка.
    Не ў (пры) сваім розуме глядзі розум.
    Паказаць сваё я глядзі паказаць.
    Паставіць на сваё месца каго глядзі паставіць.
    Пры сваіх інтарэсах глядзі інтэрас.
    Сам не свой; сама не свая глядзі сам.
    Сваё права правіць глядзі правіць.
    Сваёй чаргой глядзі чарга.
    Сваім гарбом глядзі горб.
    Сваім парадкам глядзі парадак.
    Сваім ходам глядзі ход.
    Сваімі словамі глядзі слова.
    Свой акраец хлеба глядзі акраец.
    Свой брат глядзі брат.
    Свой у дошку — зусім, па-сапраўднаму блізкі (у поглядах, меркаваннях і пад.).
    Свой хлопец глядзі хлопец.
    Свой чалавек глядзі чалавек.
    Сесці на свайго канька глядзі сесці.
    Сесці не ў свае сані глядзі сесці.
    Сказаць сваё слова глядзі сказаць.
    Спаліць свае караблі глядзі спаліць.
    Ставіць на сваім глядзі ставіць.
    Стаць на свой хлеб глядзі стаць.
    Стаяць на сваім глядзі стаяць.
    Трымацца свайго слова глядзі трымацца.
    Трымаць у сваіх руках глядзі трымаць.
    Увайсці ў свае берагі глядзі увайсці.
    У (пры) сваім розуме глядзі розум.
    У сваю чаргу глядзі чарга.
    У свой час глядзі час.
    Уткнуць (уваткнуць, усунуць, уставіць) свае тры грошы глядзі уткнуць.
    Уткнуць (уваткнуць, усунуць) свой нос (язык) глядзі уткнуць.
    Як у сваёй хаце глядзі хата.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com