сказаць

тлумачэнне слова:

  сказаць, скажу, скажаш, скажа; закончанае трыванне
    1. што і без дапаўнення Выкласці вусна якую-н. думку, паведаміць што-н.; вымавіць. І пахваляць цябе людзі, Скажуць: «Наш хлапчына!» Колас. Хрыпач сказаў кароткую прамову. Ён заўсёды гаварыў коратка. Усе ўважліва слухалі чаканныя, нібы каманда, словы. Б. Стральцоў. — Авёс вельмі мізэрны, — крытычным тонам сказаў аграном. Бядуля. Косця прама сказаў таварышу, калі яны вярталіся дадому: — Хвалько ты, Альберт! Шыловіч. // размоўнае слова Расказаць. Скажу вам не казку, а праўду. Якімовіч.
    2. з інфінітыў Загадаць. [Паўлік:] — Я ўсё як трэба расказаў, прызнаўся гэтак, як цяпер тут, і мне сказалі ісці дадому. Чорны.
    3. (звычайна з адмоўем). Дапусціць, падумаць, зрабіць вывад. Па вашаму выгляду не скажаш, што вы хворы. ▪ [Нахлябіч:] — А што, калі людзі бачылі, што ты ў мяне цяпер. Ты малады, ты куды хочаш махнуць можаш, а я што! Тады кожны скажа, што я памагаў табе. Чорны.
    4. пераноснае значэнне Зрабіць вядомым, зразумелым што-н.; паказаць на што-н. Што скажа мне, Зроблены дбала нажом, Узор[ысты] надпіс на блясе? Гілевіч. «Скончана ўсё», — сказала смяротная халоднасць яго твару. Чорны. Толькі, сустрэўшыся, рукі, Скутыя рукі сказалі, Што за палямі, лясамі, Недзе ёсць Нарачы хвалі. Танк.
    5. 1 асоба дзеяслова множны лік будучы час скажам у значэнне пабочнае слова Напрыклад. Прадаць.. [трусоў] ці, скажам, на мяса завесці — трэба ж рашэнне прыняць. Ракітны.
    6. загадны лад скажы (це). Вокліч, які служыць для выражэння здзіўлення, абурэння і пад. з прычыны чаго-н. Які скоры, скажыце!
    7. 2 і 3 асоба дзеяслова будучы час скажаш (скажаце), скажа (скажуць). Вокліч з асобай інтанацыяй для выражэння нязгоды з чым-н. пачутым, пагардлівых адносін да думкі субяседніка. — Скажа! — узарваўся нейчы бас. Бажко.
    •••
    Дарэчы сказаць (у значэнне пабочнае слова) — ужываецца для абазначэння таго, што дадзеная фраза гаворыцца ў дадатак да чаго-н., толькі што сказанага. Гэта была яго адзіная спецыяльная вучоба, якая, дарэчы сказаць, пайшла марна. Дуброўскі.
    Да слова сказаць (у значэнне пабочнае слова) — у сувязі са сказаным або ў дадатак да яго. [Сцяпан:] — Да слова сказаць, вы таксама забыліся ля свірка свой мяшок. Пянкрат.
    (Ды) і то сказаць — выкарыстоўваецца як праяўленне згоды з абгрунтаванасцю, слушнасцю чаго-н. Ды і то сказаць, які час наш, такія і планы. Краўчанка.
    З дазволу скакаць (у значэнне пабочнае слова) — выкарыстоўваецца для выказу адмоўных адносін таго, хто гаворыць, да асобы, прадмета ці з'явы, пра якія ідзе размова. Я не веру, што ў такім, з дазволу сказаць, танцы можна знайсці эстэтычную асалоду. «Маладосць».
    Каб сказаць (сказаў) (у значэнне пабочнае слова) — выкарыстоўваецца для выражэння скептычных адносін да каго-, чаго-н. З усходу да Рагазінкі клінам падступаў лес. Не тое, каб сказаць, добры лес. Не! Так сабе — чарналессе. Сабаленка.
    Карацей сказаць (у значэнне пабочнае слова) — тое, што і карацей кажучы (глядзі кажучы).
    Лепш сказаць (у значэнне пабочнае слова) — дакладней, праўдзівей кажучы. У малодшага наборшчыка друкарні.. — выхадны дзень. Лепш сказаць — не выхадны, а выязны. Валодзька выпрасіў.. дазвол паехаць на раён. Брыль.
    Лёгка сказаць (у значэнне пабочнае слова) — выкарыстоўваецца як адказ на прапанову зрабіць што-н. цяжкае. Лёгка сказаць — стаць настаўнікам таму, хто сам скончыў толькі тры аддзяленні. Якімовіч.
    Можна сказаць (у значэнне пабочнае слова) — выкарыстоўваецца для ўказання на магчымасць якога-н. выказу, фармуліроўкі ў адносінах каго-, чаго-н. Уся даваенная работа, можна сказаць, на вецер пайшла... Краўчанка.
    Не сказаць, каб... — выкарыстоўваецца для выражэння сумнення ў тым, што будзе сказана. Не сказаць, каб вялікія ласункі былі з чэрствага хлеба, але еў яго Міколка з вялікай ахвотай. Лынькоў.
    Нічога не скажаш — выражэнне згоды, пацвярджэння чаго-н., немагчымасці запярэчыць чаму-н. Нічога не скажаш, цудоўную мясцовасць выбраў сабе першабытны чалавек, калі ён хоць трошкі ў гэтым разбіраўся. В. Вольскі.
    Па праўдзе сказаць; праўду сказаць (у значэнне пабочнае слова) — тое, што і па праўдзе кажучы (глядзі кажучы). — Па праўдзе сказаць, Рыгор сам сабою хлопец не брыдкі, толькі... Марта развяжа рукамі. Гартны.
    Проста сказаць (у значэнне пабочнае слова) — служыць як указанне на больш дакладную фармуліроўку якой-н. думкі. Позна ўночы вярнуўся Максім, прывёз трохі сена. Проста сказаць, адкраў у палякаў. Колас.
    Скажы на міласць — выражэнне здзіўлення, неўразумення і пад. з якой-н. прычыны.
    Скажы(це), калі ласка — выражэнне здзіўлення, абурэння і пад. з прычыны чаго-н.
    Сказаць лішняе — прагаварыцца.
    Сказаць (расказаць) па сакрэту (пад сакрэтам) — паведаміць употай ад іншых.
    Сказаць сваё слова — праявіць сябе ў чым-н., мець уплыў на што-н. Падпісаўшыся, .. [Марына Архіпаўна] з палёгкаю ўздыхае: — Ну, вось, і я сваё слова сказала. Шамякін. Сваё слова сказала тут і польская літаратура. Лойка.
    Сорамна (цяжка і пад.) сказаць (у значэнне пабочнае слова) — ужываецца пры жаданні раскрыць свае адносіны да чаго-н., пра што гаворыцца.
    Так сказаць (у значэнне пабочнае слова) — калі можна так выказацца. — А рысавальшчыкам, так сказаць, цэнтральнай фігурай, аказаўся малец гадоў на пятнаццаць. Васілёнак.
    У вочы сказаць (казаць) — сказаць (казаць) адкрыта, прама.
    Як сказаць (у значэнне пабочнае слова) — выкарыстоўваецца, каб паказаць ваганне, няўпэўненасць у чым-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com