скура

тлумачэнне слова:

  скура, -ы жаночы род
    1. Верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы. І неяк адразу пацяплела на сэрцы ў Алёшкі — абсівераная скура рук гэтага чалавека была ў крапінках вугальнага пылу. Лынькоў. Скура на баках, грудзях і на спіне гарэла, здавалася папечанай, чужой. М. Ткачоў. Конь глянуў па.. [Ладымера] пудлівым зіркам, строс са скуры пацяруху і драпануў з двара. Чорны.
    2. Вырабленая шкура жывёлы. Партфель з жоўтай скуры. ▪ Узяў дзед кусок скуры, так падэшвы на дзве, пагнуў-пагнуў яго ў руках і пытае: — Колькі за гэта? Колас.
    3. (звычайна са словамі «свая», «уласная» і пад.) пераноснае значэнне размоўнае слова Пра жыццё, існаванне, дабрабыт. [Саша:] — Што, свая скура даражэй? Новікаў. А былі і такія [хлопцы], што клапаціліся толькі аб сваёй скуры. Крапіва.
    4. (звычайна з азначэннем). размоўнае слова грубае слова, грубы выраз Ужываецца як лаянка. — Я табе яшчэ ўпамянуся, стражніцкая твая скура, — гразіў услед Мікола. Крапіва.
    •••
    Гусіная скура — ссінелая скура, накрытая дробнымі пухіркамі, якія ўтвараюцца ад холаду ці ад хвалявання.
    Вылазіць са скуры глядзі вылазіць.
    Заліць за скуру сала каму глядзі заліць1.
    Зжарыць скуру глядзі зжарыць.
    Злупіць (садраць) скуру (дзве, тры скуры) глядзі злупіць.
    Лезці (вылузвацца) са скуры глядзі лезці.
    Лупіць скуру глядзі лупіць.
    Мароз на скуры ідзе (прайшоў, прабег) глядзі мароз.
    Мурашкі забегалі (бегаюць, пабеглі, пайшлі) па скуры глядзі мурашка.
    Паспытаць на сваёй скуры што глядзі паспытаць.
    Са скуры лузацца глядзі лузацца.
    Скура гарыць на кім пра неспакойнага, залішне рухавага чалавека.
    Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.
    Скура свярбіць — пра няўрымслівага, гарэзлівага чалавека, звычайна падлетка, які быццам просіцца на пакаранне.
    Ушыцца (убрацца, пусціцца) у сабачую скуру глядзі ушыцца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com