слаць

тлумачэнне слова:

  слаць1, шлю, шлеш, шле; шлём, шляце; прошлы час слаў, слала; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Пасылаць куды-н. з якой-н. мэтай, з якім-н. даручэннем; адпраўляць. Імя тваё славячы, Ленін, гараць ярка зоры Крамля. Сюды, да твайго маўзалея, сыноў шле ўся наша зямля. Машара. Да буданоў ён [Міхал] пад'язджае. Пад'ехаў, коніка спыняе, Знімае стол, услон, салому. Алеся шле з канём дадому. Колас.
    2. Адпраўляць, пасылаць што-н. для перадачы, дастаўкі паводле прызначэння. Слаць лісты. Слаць пасылкі. ▪ [Ігар:] — Разумееш, ні маці, ні сястра ўжо другі тыдзень не шлюць грошай. Карпюк. Я помню, на дапамогу Сялянам Трактараград Патокам слаў трактар за трактарам. Куляшоў. // Пры звароце да каго-н. выказваць свае адносіны і пачуцці ў словах, на пісьме і пад. [Паўтарак:] Шафёры нашай аўтабазы шлюць вам нізкі паклон і вялікае дзякуй за выдатную машыну. Крапіва. Мы шлём табе, Масква, прывет З заходняе граніцы. Колас. Мы шлём табе, горад, жаданыя весці: Ты родзішся зноўку, абуджаны Мінск. Броўка.
    3. Накіроўваць што-н. куды-н., да каго-н. Кулямёт то змаўкаў, то слаў зноў доўгія перарывістыя чэргі. Навуменка. З нябёсаў хмары шэрыя Ёй [сасонцы] слалі цёплы дождж. Прыходзька.
  слаць2, сцялю, сцелеш, сцеле; незакончанае трыванне, што.
    1. Класці, накрываючы паверхню чаго-н. Слаць коўдру па ложак. Слаць абрус на стол. ▪ Пясок гарачы, і мама сцеле для Юркі шырокі, калматы ручнік. Брыль. // Рыхтаваць (пасцель), раскладваючы пасцельныя рэчы. Чатыры санітары, якія былі пры раненых, сталі слаць і сабе пасцелі на саломе. Чорны.
    2. Раскладваць на лузе, полі тонкім слоем для вылежкі (лён, каноплі); рассцілаць на траве для адбельвання (палатно). Слаць лён. ▪ На сіўцы аж да самага лесу ляжаў раскіданы гэтымі днямі лён — яшчэ не пачыналі слаць. Пташнікаў.
    3. Рабіць, укладваючы шчыльна дошкі, пліткі і пад. Слаць падлогу. ▪ Уначы .. [сапёры] білі палі і слалі мост пад вадою. Грамовіч.
    4. Пракладваць барозны, пракосы і пад. Пяціплужны трактар упэўнена, павольна слаў глыбокія барозны ўпоперак. Пестрак.
    5. пераноснае значэнне Рассцілаць што-н. па паверхні або нізка над паверхняй чаго-н. Ранак сцеле туман. ▪ Зноў і зноў па беражок тонкай выдмаю пясок вольны вецер сцеле. Вялюгін. / у паэтычнае слова ужываецца, ужыванне Мы вольны, мы песні спяваем, Мы кветкамі сцелем дарогу. Чарот.
    •••
    Слаць лістам (пухам) — лісліва дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай. Уваходзіць госць неспадзяваны, Мікодым Богут, той павук, Што лістам сцеле перад панам, Перад панамі гнецца ў крук. Колас. Вось другі. Усюды сцеле пухам, Прасвяціць бы, — што там на душы? Можа, ён пляткар альбо хапуга, Мо чый-небудзь талент прыдушыў? Панчанка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com