смех

тлумачэнне слова:

  смех, -у, мужчынскі род
    1. Характэрныя перарывістыя гукі, што ствараюцца кароткімі выдыхальнымі рухамі, як праяўленне весялосці, радасці і пад. Залівацца смехам. ▪ А дзеці, крыху асвойтаўшыся, пачыналі гусці смялей і весялей. Часамі чулася іх бега[тня] па лаўках, смех і крыкі. Колас. На верандзе казармы на поўныя грудзі спявае прыёмнік.. Да цямна раздаецца здаровы вясёлы смех. Брыль. // Весялосць, жарты або кпіны. І смех там быў, былі і жарты, І кпіны едкія, і злосць. Колас. Ведаюць здаўна на свеце пра тое — смех памагае знішчаць нам ліхое. Дубоўка. / множны лік (смехі, -аў). Дзяўчат спаткаю — смехі-жарты Пасыплюцца, нібы з мяшка: «Дзень — добры, але ты што варты?!» — «А можа ўзяць за прымака?!» Лойка. // у значэнне прыслоўе смехам. размоўнае слова Жартуючы, несур'ёзна. Сказала [Юлька] смехам: «Глянцую драты на лічыльніку, каб блішчалі...» Марціновіч.
    2. у значэнне выказнік размоўнае слова Пра тое, што можа рассмяшыць; смешна. Давялося мне там [на «Трэку»] бачыць, У мяшках як людзі скачуць: Два хлапцы залезлі ў мех Ды валтузяцца — аж смех, Так, як тыя парасяты. Крапіва. Смех з панскіх ботаў: адзін згарэў, другі сабака з'еў. З нар.
    •••
    Гамерычны смех (рогат) — нястрымны, грамавы смех.
    Адзін смех — тое, што і смех (у 2 знач.).
    Без смеху — сур'ёзна, без жартаў.
    Выставіць на смех глядзі выставіць.
    Дзеля смеху — з мэтай пажартаваць, пасмяяцца.
    (І) смех і гора; (і) смех і грэх — пра тое, што адначасова і смешна і сумна.
    Качацца са смеху глядзі качацца.
    Кіснуць ад смеху глядзі ціснуць.
    Класціся ад (са) смеху глядзі класціся.
    Курам на смех глядзі курыца.
    Лопнуць са смеху глядзі лопнуць.
    Не да смеху каму няма прычыны, жадання весяліцца, смяяцца.
    Не на смех — усур'ёз; як след. [Харытон:] — Але ж калі рабіць — трэба не на смех рабіць. Баранавых.
    Падняць на смех каго глядзі падняць.
    Пакаціцца (паехаць) ад (са) смеху глядзі пакаціцца.
    Паміраць (лопацца) са смеху глядзі паміраць.
    Смех бярэ — хочацца смяяцца.
    Смех ды і годзе; смех сказаць — тое, што і смех (у 2 знач.).
    Смеху варта — смешна.
    (Як) на смех — як для насмешкі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com