тлумачэнне слова:
спаборніцтва, -а, ніякі род 1. Дзеянне паводле значэнне дзеяслоў спаборнічаць; імкненне выявіць перавагу над кім-н. у дасягненні чаго-н. Эканамічнае спаборніцтва сацыялізма з капіталізмам. ▪ Хутка паміж братамі пачалося нейкае ўпартае і своеасаблівае спаборніцтва: кожны стараўся паказаць сябе лепшым, больш учэпістым гаспадаром. Ракітны. Перадаючы змест мастацкага твора сродкамі другой мовы, перакладчык міжвольна ўступае з аўтарам у творчае спаборніцтва. Шкраба. 2. Масавы сацыялістычны грамадскі рух працоўных, накіраваны на выкананне і перавыкананне планаў шляхам павышэння прадукцыйнасці працы і ўдасканалення вытворчасці. Выклікаць на спаборніцтва. ▪ Раўняйся па лініі ўдарных брыгад! Хто спаборніцтвам там не ахоплены? Крапіва. Калектыву МТС уручалі пераходны Чырвоны сцяг за першынство ў рэспубліканскім спаборніцтве механізатараў. Хадкевіч. Цэхі адзін за другім уступалі ў перадсвяточнае спаборніцтва. Данілевіч. 3. звычайна множны лік (спаборніцтвы, -аў). Спартыўная сустрэча для выяўлення пераможцы. Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. ▪ Перадавалі.., хто з вучняў перамог у школьных лыжных спаборніцтвах. Шамякін. 4. спецыяльны тэрмін Спрэчкі бакоў у спаборным судовым працэсе. Спаборніцтва бакоў у судзе. ••• Сацыялістычнае спаборніцтва — эфектыўны метад сацыялістычнай і камуністычнага будаўніцтва, павышэння працоўнай і грамадска-палітычнай актыўнасці мае; сродак эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com