спатканне

тлумачэнне слова:

  спатканне, -я, ніякі род
    1. Сустрэча з кім-, чым-н. пры руху з супрацьлеглых бакоў. Ніхто .. [Балеслава] .. больш не бачыў, толькі Зося — раз, у тую ўтрапёную хвіліну свайго ненаўмыснага момантнага спаткання з ім. Чорны. Наступнага спаткання астэроіда з Зямлёй трэба чакаць некалькі год. Гамолка. // Часовае сумеснае знаходжанне дзе-н., звязанае з прыходам, прыездам каго-н. Адбылося незабыўнае спатканне партызан з франтавікамі. Брыль. То, часам, смехам, а то ў злосці Перамывалі панам косці, Рашалі розныя пытанні Наконт сяброўскага спаткання. Колас. Па прапанове Марыны, У гонар спаткання, Быў там суботнік абвешчаны Пасля снядання. Куляшоў.
    2. Сустрэча, звычайна ўмоўленая, дзвюх або некалькіх асоб. Спатканне з Валько і Задруцкім крышачку адкладвалася, але шкадаваць аб гэтым не прыйшлося. Дадзіёмаў. Скашынскі чакаў спаткання з Курачкам і гутаркі з Казікам. Чарнышэвіч. // Сустрэча з кім-н., хто знаходзіцца ў бальніцы, турме і пад.; наведанне такой асобы. Турэмны наглядчык ніколі не паклікаў мяне ў пакой для спатканняў. Асіпенка. // Сустрэча закаханых, звычайна па ранейшай дамоўленасці. І вось гэта выпадковае спатканне абудзіла ў Кузьмы пачуцці зноў. Дуброўскі. На апошнім спатканні дамовіліся згуляць у кастрычніку вяселле. Пальчэўскі.
    •••
    Да спаткання — да сустрэчы. Вер нам цвёрда, Зямля! І чакай нас, Зямля! Да спаткання, да хуткай сустрэчы! Гілевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com