спеў

тлумачэнне слова:

  спеў, спеву, мужчынскі род
    1. Дзеянне паводле значэнне дзеяслоў спяваць, а таксама гукі гэтага дзеяння; спяванне. Час далёкі, час маленства Нечакана ажыве. Чую — спеў жалейкі з лесу Перапёлкаю плыве. А. Александровіч. Цябе вітаюць спевам ціхім каласы, пераліваюцца — віюцца галасы. Дубоўка. Цёплы вецер Заносіць спеў мірных гудкоў, Звон далёкіх апошніх трамваяў. А. Астапенка.
    2. Песня. Свой спеў салавейка У галлі адшчабеча. Купала. З-пад пяра Алеся Гурло з яўляецца аптымістычны спеў «Не тужы». Хведаровіч. Танцаваць зноў пайду, Новы спеў засяду, Бо, як вішня, жыццё Зацвіло, зацвіло! Бядуля. // Песня рэлігійнага зместу.
    3. Выкананне песень, арый і пад. як мастацтва. [Сашы] даўно ўжо захацелася пагутарыць з чалавекам, які разбіраецца ў спевах і мог бы па-сапраўднаму ацаніць яго голас. Рунец. Савецкае мастацтва харавога спеву займае пачэснае месца ў эстэтычным выхаванні працоўных. Шырма.
    4. толькі множны лік (спевы, -аў). Вучэбны прадмет. Апрача беларускай мовы і літаратуры, я выкаадала спевы. Мядзёлка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com