станок

тлумачэнне слова:

  станок, -нка, мужчынскі род
    1. Машына для апрацоўкі якіх-н. матэрыялаў (метаду, драўніны і пад.) і для вырабу чаго-н. Такарны станок. Свідравальны станок. ▪ — Тут у нас сабіраюць унікальныя станкі, — нарэшце парушае маўчанне сакратар, — таму канвеера ці яшчэ якіх тэхнічных навінак, як бачыце, няма. Асіпенка.
    2. Прыстасаванне для якіх-н. работ; апора для якіх-н. прылад, механізмаў. Станок для прамывання золата. ▪ Гараць над ракою заранкі У сонечных іскрах вясны, Прыйшлі да станкоў віцяблянкі Квяцістыя ткаць дываны. Русак.
    3. Металічная аснова, на якой умацоўваюцца гарматы, кулямёты; лафет.
    4. спецыяльны тэрмін Прыстасаванне для ўмацавання палатна, устаноўкі каркаса, скульптурнага матэрыялу пры рабоце над карцінай, скульптурай.
    5. спецыяльны тэрмін Прыстасаванне для апоры ў час некаторых заняткаў, трэніроўкі. Станок для прыцэльнай стральбы.
    6. Прыстасаванне, у якое ставяць жывёлу (для лячэння і пад.); стойла. Вера зайшла ў станок, пагладзіла карову па цёпламу боку. Асіпенка. Шэмет хацеў быў ступіць у кароўнік, прайсці ўздоўж паміж станкамі, але Клім спыніў яго: — Не трэба, усё там як паложана. Лобан.
    •••
    Бесчаўнаковы станок — станок, які не мае чаўнака.
    Карусельны станок — вертыкальны такарны станок для апрацоўкі вялікіх дэталей.
    Рэвальверны станок — такарны станок з рухомай (вакол восі) галоўкай.
    Саматкацкі станок — ткацкі станок; кросны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com