старт

тлумачэнне слова:

  старт, -у, месны склон -рце, мужчынскі род
    1. Момант пачатку спартыўных спаборніцтваў. Узяць старт. ▪ Барацьба за першае месца ў гонках з раздзельным стартам цікава тым, што ні адзін з удзельнікаў не ведае, з якой хуткасцю ідуць яго сапернікі. «Беларусь». // Момант узлёту лятальнага апарата. Цяжкі карабель немэтазгодна саджаць на планету, бо на старт затраціцца значная частка запасаў паліва. Шыцік. // пераноснае значэнне Пачатак чаго-н. Ёсць свая праўда ў дзіцячай мары. Мара, яна ж старт бярэ ад жыцця. «Маладосць». Пройдзе люты — Мой старт пажыццёвы, Прашуміць, як віхор, нада мной. Прыходзька.
    2. Месца, з якога пачынаюцца спаборніцтвы па хадзьбе, бегу, яздзе, плаванню. Каля старту сабралася шмат балельшчыкаў. Сіняўскі. // Месца, з якога праводзіцца ўзлёт лятальнага апарата. Услед за ім [самалётам] усе самалёты парулілі на старт, а пасля ўзляцелі. Алешка.
    •••
    На старт! — каманда спартсмену заняць месца на старце (у 2 знач.).
      [Англ. start.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com