стаўчы

тлумачэнне слова:

  стаўчы, стаўку, стаўчэш, стаўчэ; стаўчом, стаўчаце, стаўкуць; прошлы час стоўк, стаўкла, -ло; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Раздрабняючы, ператварыць у парашок, зрабіць мяккім. Стаўчы соль. ▪ [Ульяна] выцягнула з печы чыгун з бульбай, абхапіла яго анучай і вынесла ў сенцы. Потым вярнулася, узяла качаргу, пайшла таўчы тую бульбу. — Давай я — узяўся [Кастусь] за качаргу .. [Ульяна:] — Як стаўчэш, дык накрый карыта анучай. Гаўрылкін.
    2. Ачысціўшы зерне ад шалупіння, перапрацаваць яго на крупы. Стаўчы ячмень.
    3. Вытаптаць, здратаваць, змясіць нагамі. Каровы стаўклі авёс. // размоўнае слова Давесці да беспарадку (пра пасцель). Дзеці стаўклі ложак.
    4. размоўнае слова Збіць, пабіць каго-н. [Рыжы:] — Я цябе стаўку на горкі яблык, можаш быць пэўны! Карпюк.
    5. Таўкучы, змяшаць што-н. з чым-н. Стаўчы каляндру з перцам для прыправы. ▪ Распаранае зерне жыта, аўса, пшаніцы, гароху, рысу стаўчыце ў драўлянай ступе і, прыправіўшы адной-дзвюма лыжкамі алею, перамяшайце з мукой або вотруб'ем. Матрунёнак.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com