строіць

тлумачэнне слова:

  строіць1, строю, строіш, строіць; загадны лад строй; незакончанае трыванне
    1. што. размоўнае слова Рабіць, майстраваць. Хто цягнуў з лесу жэрдзе для стаўбоў, хто ўвіхаўся з сухастоінаю — ялінаю, апрацоўваючы яе на рубель, хто строіў кассё, хто майстраваў да парога ці да калодкі бабку. Гартны.
    2. што. У думках ствараць, намячаць, накідваць (планы, здагадкі і пад.). Каля Гнілога балота пастануць часамі дзядзькі, глядзяць, мяркуюць, праекты строяць. Колас. Вечарамі іншы раз, сабраўшыся сям'ёй за чаем,.. [Кудзіны] строілі планы на будучае, і ў гэтых планах цэнтральнае месца належала ёй, Марынцы. Хадкевіч. / у паэтычнае слова ужываецца, ужыванне Да працы ўсе, хто чуе сілу, Пад сцяг Чырвоны, Вольны сцяг! Капайце ворагам магілу, К Камуне стройце вольны шлях. Чарот. // Ладзіць, рабіць (прычоску). Марыйка ўзнімае галаву, падхоплівае рассыпаныя па плячах кучаравыя валасы, падыходзіць да люстэрка і пачынае строіць мудрагелістую прычоску. Ус.
    3. што. размоўнае слова У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі ўтварае спалучэнне са значэннем дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка. І .. [бродаўцы] ўсе ў адзін мах: — Яўгена!!! — Не трэба хітрыкаў строіць. Баранавых. Над ёю [Марысяй] схілілася і строіла вясёлыя грымасы Ліпа. Хомчанка.
    4. каго-што. Ставіць у строй (у 1 знач.). Строіць полк.
    •••
    Смешкі строіць — насміхацца, смяяцца з каго-н.
    Строіць вочкі каму какетліва паглядваць на каго-н.
    Строіць дурня — прыкідвацца дурнем.
    Строіць дурня з каго выстаўляць каго-н. дурнем.
    Строіць жарты (жарцікі) — жартаваць з каго-н., насміхацца над кім-н.
    Строіць з сябе каго прыкідвацца кім-н., імкнуцца выдаць сябе за каго-н., кім-н.
    Строіць камедыю — тое, што і ламаць камедыю (глядзі ламаць).
    Строіць кепікі (кпіны) — смяяцца, пакепліваць з каго.
    Строіць міну — тое, што і рабіць міну (глядзі рабіць).
  строіць2, строю, строіш, строіць; закончанае трыванне, каго-што.
    Зрабіць трайным, размясціць, злучыць па тры, у тры разы, у тры столкі. Строіць рады. Строіць ніці. ▪ [Бадзягін:] — Заўтра ўсе як адзін павінны выйсці на ўборку. Здвоіць, строіць коней і працаваць на жняярках. Федасеенка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com