струна

тлумачэнне слова:

  струна, -ы; множны лік струны (з лічэбнік 2, 3, 4 струны), струн; жаночы род
    1. Пруткая ніць (металічная, жыльная і пад.) у музычных інструментах, якая пры вібрацыі звініць. Тая скрыпка так іграе, так выразна вымаўляе, што аж чуецца вясковым, як са струн злятаюць словы. Дубоўка. Часам Вася браў у рукі гітару, удараў па яе звонкіх струнах, і ў лагеры з рознымі варыяцыямі гучала «сто адна» прыпеўка. Шчарбатаў.
    2. пераноснае значэнне; чаго або якая. Асаблівасць характару, душэўная якасць. Адчувалася, што многа ведае гэты чалавек, уся калгасная азбука ў яго на далоні, але як выклікаць яго на шчырасць, як закрануць жывую струну ягонай душы. Пташнікаў. Чалавека заўсёды радуе вясна, яна будзіць глыбокія струны яго душы, кліча быць маладым і дужым. Марціновіч. Джулія, пэўна, зразумеўшы, што зачапіла балючую струну ў ягонай [Іванавай] душы, таксама зважліва змоўкла. Быкаў.
    3. спецыяльны тэрмін Ніць, вяроўка і пад., туга нацягнутыя на што-н. і выкарыстаныя ў розных прыстасаваннях. Струны тэніснай ракеткі. ▪ Хораша выглядае .. [плотка] на кручку, калі, трапечучы на валасяной струне, набліжаецца да прагных пальцаў жывым, мокрым срэбрам лускі. Брыль.
    •••
    Акорд струн глядзі акорд.
    Спінная струна — хорда (у 2 знач.).
    Слабая струна — тое, што і слабая струнка (глядзі струнка).
    Трымаць у струне глядзі трымаць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com