суд

тлумачэнне слова:

  суд, -а і -у, месны склон -дзе і -дзе, мужчынскі род
    1. -а, месны склон -дзе. Дзяржаўны орган, які разглядае і вырашае грамадзянскія спрэчкі і крымінальныя справы. Народны суд. Прыгавор суда. // Памяшканне, у якім знаходзіцца такі орган. У судзе свецяцца вокны. // зборны назоўнік Суддзі. Нарада суда. ▪ І кідае [Варывода] строга свой зрок. — Суд ідзе! — грыміць урачыста! І вочы скіроўвае ўбок, Пранізвае імі фашыста. Колас. — Што вы маўчыце? — пытаецца суддзя. — У вас заўвагі да складу суда ёсць? Адводы, прапановы? Дадзіёмаў.
    2. -а, месны склон -дзе. Судовы працэс, разбор грамадзянскай або крымінальнай справы. Выступаць на судзе. ▪ Паведамілі, што пракурор патрабуе тэрміновага суда над браканьерам .. і хоча зрабіць гэты суд паказальным на ўвесь раён. Краўчанка. Суд цягнуўся два гады. Выйграў пан. Бядуля. Жук атрымаў учора павестку на суд з Мікітам за Марылін пасаг. Брыль. [Зося:] — На судзе мне трэба было ўсё, як было, расказаць. Чорны. / У складзе некаторых устойлівых выразаў. Папасці пад суд. Чыніць суд. // Пакаранне каго-н., кара. Павел зразумеў, што няма больш страшнага суда, чым суд уласнае памяці. Васілёнак. [Міхалка:] — Мы .. [Ігналю] лепей сваім судом, — адсцёбаем гэтымі лейцамі і годзе. Ён болей красці не будзе. Бядуля.
    3. -а, месны склон -дзе; чаго або які. Грамадскі орган, які выбіраецца з членаў якога-н. калектыву для разгляду спраў, звязаных з непрыстойнымі паводзінамі каго-н. Суд гонару. Грамадскі суд. ▪ Праўленне вырашыла ўчыніць таварыскі суд над тымі, каго злавілі за руку. Дуброўскі.
    4. -у, месны склон -дзе. Думка, меркаванне аб кім-, чым-н.; ацэнка каго-, чаго-н. Суд гісторыі. ▪ Мінаў час, старое забывалася, яно з-за даўнасці не падлягала і суду Андрэевага сумлення. Шахавец.
    •••
    Вярхоўны суд БССР — найвышэйшы судовы орган БССР.
    Надворны суд — судовы орган дваран у Расіі 18-19 стст.
    Страшны суд — паводле рэлігійных уяўленняў — божы суд пад усімі людзьмі, калі наступіць «канец свету».
    Суд Лінча — у ЗША жорсткая расправа з актыўнымі дзеячамі прафсаюзнага, негрыцянскага. антыімперыялістычнага і камуністычнага руху; лінчаванне.
    Суд прысяжных — суд з удзелам прысяжных засядацеляў.
    Таварыскі суд — грамадскі суд, утвораны на прадпрыемствах, ва ўстановах для разгляду спраў, звязаных з парушэннем працоўнай дысцыпліны або грамадскага парадку.
    Трацейскі суд — разбор якога-н. канфлікту кім-н. трэцім, не зацікаўленым у гэтай справе.
    Шамякаў суд — несправядлівы, прадузяты суд (ад імя суддзі Шамякі з старой рускай аповесці).
    Аддаць на суд каму глядзі аддаць.
    Аддаць пад суд глядзі аддаць.
    Ісці пад суд глядзі ісці.
    Пакуль суд ды справа — пакуль адбываецца, робіцца што-н. Загоншчыкі падаліся ў абход. А мы, стралкі, пакуль суд ды справа, на прасецы ў лінію пасталі. Ракітны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com