тлумачэнне слова:
суправаджацца, -аецца; незакончанае трыванне, чым. 1. Адбывацца адначасова з чым-н., спалучацца з чым-н. Гульня суправаджалася выбухамі гучнага смеху. Васілёнак. Словы гэтыя суправаджаліся не менш зразумелым для Лёні мармытаннем. Брыль. 2. Мець сваім вынікам што-н. Ядзерны распад, які суправаджаецца магутным, радыеактыўным выпраменьваннем, выкарыстоўваецца сёння як крыніца энергіі. «Маладосць». Паляпшэнне матэрыяльнага становішча працоўных мас суправаджаецца бурным росквітам культуры, мастацтва, павышэннем агульнага культурнага і адукацыйнага ўзроўню. «Весці». 3. Быць забяспечаным чым-н., дапаўняцца чым-н. Каштарыс суправаджаецца каментарыямі. 4. залежны стан да суправаджаць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com