схіліцца

тлумачэнне слова:

  схіліцца, схілюся, схілішся, схіліцца; закончанае трыванне
    1. Нахіліцца, нагнуцца. Над Нёманам схіліліся рабіны. Грахоўскі. З дзесятак галоў Схілілася ўміг над паперай. Танк. Чырвонажалобныя сцягі Схіліліся ў горы. Глебка. // на што. Апусціўшы, прыхіліць да чаго-н., пакласці на што-н.; апусціцца на што-н. Засне сяло... Нідзе нікога... Не спіцца ўвечар аднаму, — Каня сядлаеш варанога, На грыву схілішся яму Ды мчышся віхрам на дарогу. Трус. // пераноснае значэнне Пакарыцца каму-, чаму-н.; падпарадкавацца каму-, чаму-н. [Сонца:] — Прыгрэю я — і твой мароз міне, а прыпяку — слядоў яго не стане! Павінен ты схіліцца да зямлі перада мной, маёй бязмежнай сілай! Дубоўка. Сам [Каўпак] ад іх [хлопцаў] прысягу Прымае пад сцягам: Кожны хай клянецца Нідзе не схіліцца, Покуль сэрца б'ецца, За Радзіму біцца. Зарыцкі. Ішлі ка мне то сцежкай, то гасцінцам бацькі і дзеці, сёстры і браты — усе, хто не схіліўся прад чужынцам, хто ў прысаку застаўся... Федзюковіч. // пераноснае значэнне Прызнаць чый-н. аўтарытэт, зведаць пачуццё павагі да чаго-н. Схіліцца перад веліччу ленінскіх ідэй.
    2. Узяць кірунак, павярнуць да якіх-н. межаў (часавых або прасторавых). Ужо і дзень схіліўся к вечару. Чорны. Сонца толькі-толькі схілілася з самага зеніту і пячэ неміласэрна. С. Александровіч. Месяц схіліўся за лес, і на крутых паваротах дарогі было цёмна. Мяжэвіч. // Пра гутарку, разважанне. Гаворка схілілася да хвалюючай тэмы.
    3. Аддаць перавагу якой-н. думцы, перакананню і пад. — Бясконца адступаць не будзем, некалі трэба прарывацца з блакады, — да такой думкі схілілася большасць камандзіраў. Новікаў.
    4. пераноснае значэнне Паддаўшыся ўгаворам, згадзіцца на што-н. З-пад Нарачы рыбацкія хваляванні пашырыліся на ўсю азёрную частку Заходняй Беларусі .. Буржуазны друк, напалоханы размахам падзей, заклікаў урад прымірыцца .. Урад схіліўся на шлях кампрамісаў. У. Калеснік.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com