схоў

тлумачэнне слова:

  схоў, схову; множны лік сховы, -аў; мужчынскі род
    1. Хаванне, захоўванне чаго-н. Аддаць грошы на схоў. / у паэтычнае слова ужываецца, ужыванне Вось так хадзілі ў тыл варожы, Аддаўшы прозвішча на схоў. Пысін.
    2. Месца, дзе можна знайсці прыстанішча, схавацца ад каго-, чаго-н. І тут, за горкаю ў даліне, Знаходзяць сховішча яны — Іх схоў надзейны, зацішны. Колас.
    3. Якое-н. патаемнае месца, збудаванне для і ўкрыцця каго-, чаго-н. Цяпер .. [Сяргей] можа выходзіць са схову і сустракацца толькі ўначы, — значыцца, трэба прыдумаць новыя спосабы сувязі. Мележ. [Ева Аўсееўна:] — Мая домработніца нікому не адчыніць дзверы, пакуль праз акенца ў калідоры не ўбачыць, хто прыйшоў. І паліцыю не ўпусціць, пакуль не папярэдзіць. А .. [Валодзя] тым часам праз калідор — і ў мой пакой, адтуль — у схоў. Машара.
    4. толькі множны лік (сховы, -аў); пераноснае значэнне Тое, што недаступна для іншых, што хаваецца ў душы. [Андрэй] данясе .. [нянавісць] да патрэбнай пары цэлую, некранутую, клапатліва выпешчаную ў патаёмных сховах душы. Зарэцкі.
    5. толькі множны лік (сховы, -аў). Памяшканне для захоўвання чаго-н.; сховішча. Вось прыедуць фурманкі — будуць паражніць нівы. Зжатае жыта паедзе ў сховы, а голае ржышча будзе пустым галам выглядаць. Гартны. // пераноснае значэнне Пра народную памяць, традыцыі, якія захоўваюць, зберагаюць што-н. Мы радуемся слову, Адкрытаму ў народных сховах, Незацяганаму, Крамянаму, Як раніцай трава, непатаптанаму. Арочка.
    •••
    Пад сховам (сховамі) чаго карыстаючыся чым-н. як прыкрыццём, маскіруючыся чым-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com