сцвердзіць

тлумачэнне слова:

  сцвердзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; закончанае трыванне, што.
    1. Увесці ў дзеянне, устанавіць, канчаткова замацаваць. З'явіўся новы герой гісторыі — чалавек, народжаны рэвалюцыяй, будаўнік новага сацыялістычнага грамадства, якое павінна было сцвердзіць на зямлі справядлівыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі. «Маладосць». Кастрычніцкая рэвалюцыя .. сцвердзіла добраахвотнае супрацоўніцтва і саюз народаў. Бярозкін.
    2. Афіцыйна ўхваліць, прызнаць устаноўленым. Сцвердзіць дагавор подпісам.
    3. Пацвердзіць што-н. Сінія вочы стрэліся з тытунёвымі вачыма Лізагуба. — Гэты, — нібы сцвердзіў Рафал. — Вядома. Хто ж яшчэ? Караткевіч. — Павел Адамавіч?! — гэтак жа запытаў і сцвердзіў адначасова завуч. Шамякін. — Што .. [Таня] змяніла свае адносіны да нас, я гэта даўно заўважыла, — сцвердзіла Вера. Машара. // З'явіцца доказам, пацвярджэннем чаго-н. Чалавечнасць для тоўхартаў — слабасць. Ды толькі гісторыя сцвердзіла адваротнае, калі тоўхарты дарваліся да ўлады ў Германіі, а потым рынуліся на другія краіны і народы. Адамовіч.
    4. Вызначыць, устанавіць. Прывялі ваеннага ўрача, маладога, сімпатычнага чалавека. Сцвердзіў халеру і сказаў, што ратаваць можна было гадзіну таму назад. Таўлай.
    5. Усвядоміць вартасць, значнасць сябе, сваёй асобы. Антанюк імкнецца зразумець сябе, сцвердзіць сваю асобу як прынцыповага абаронцу справядлівасці. Юрэвіч. Яўген Шабан — аўтар зборніка «Нарачанка» — спрабуе сцвердзіць свае лірычнае «я», настойліва акцэнтуючы тэму ўслаўлення Нарачы як выключна сваю. Лойка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com