тлумачэнне слова:
сцягнуцца, сцягнуся, сцягнешся, сцягнецца; закончанае трыванне 1. Туга зацягнуць сябе чым-н. Сцягнуцца поясам. 2. Злучыцца, самкнуцца канцамі, краямі. Кальцо войскаў сцягнулася наўкол горада. 3. Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра вялікую колькасць каго-, чаго-н.). Войскі сцягнуліся да пераправы. 4. размоўнае слова Спусціцца, перамясціцца марудна, з цяжкасцю. Так цёпла цэлы дзень было, Што дзед — і той сцягнуўся з печы. Багдановіч. 5. размоўнае слова Пайсці куды-н., сысці адкуль-н. Сцягнуўся недзе на цэлы дзень. 6. З цяжкасцю быць знятым (пра што-н. з адзення, абутку). Бот нарэшце сцягнуўся. 7. размоўнае слова Прайсці марудна; здоўжыцца (пра час, дарогу). Сцягнулася дарога ў тры кіламетры — такім гарэў нецярпеннем, хоць усведамляў, што .. [Антанюк і Будыкаў] могуць сапсаваць адзін аднаму настрой. Шамякін. У чаканні трывожным сцягнулася кароткая летняя ноч. Галавач.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com