сцяць

тлумачэнне слова:

  сцяць1, сатну, сатнеш, сатне; -нём, -няце; прошлы час сцяў, сцяла, -ло; закончанае трыванне, што.
    Зняць, аддзяліць чым-н. вострым, ссячы, зрэзаць. Сцяць галаву. Сцяць касой траву.
  сцяць2, сатну, сатнеш, сатне; -нём, -няце; прошлы час сцяў, сцяла, -ло; закончанае трыванне, каго-што.
    размоўнае слова
    1. Абхапіўшы, сціснуць. Сцяць рукі рамянямі. ▪ [Дзедзіха] нагнуўся да зямлі, зачэрпнуў жменяй снегу, сцяў у кулаку, скамячыў снежку. Пташнікаў. // Моцна трымаючы што-н., заціснуць (у руках, зубах). Гаўрыла .. ляжаў акалелы і піпку зубамі сцяў. Гарэцкі.
    2. Сціснуць (грудзі, горла), перашкаджаючы дыхаць. Я паставіў чамадан, пачаў мацаць кішэні, каб закурыць, бо нешта сцяло грудзі, пераняло дыханне. Радкевіч. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Ад жаху вусны сцяло. // пераноснае значэнне Выклікаць адчуванне болю, цяжару (на душы, сэрцы). Нейкі сум, трывога зноўку сэрца маё сцялі. Вялюгін.
    3. Шчыльна злучыць (губы, зубы, пальцы і пад.). [Дзед] пакрыўджана сцяў сухія губы, адвярнуўся ад мяне. Хомчанка. Піліпка да болю сцяў зубы, каб не расплакацца. П. Ткачоў.
    4. безасабовая форма Сцягнуць, схапіць (пра мароз). Ваду сцяло як след.
    •••
    Сцяўшы (сціснуўшы) зубы — падаўляючы свае жаданні, стрымліваючы пачуцці (рабіць што-н.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com