сэрца

тлумачэнне слова:

  сэрца1, -а, ніякі род
    1. Цэнтральны орган кровазвароту, які мае выгляд мускульнага мяшка (у чалавека — у левым баку грудной поласці). Міхаленя выстукваў граніцы сэрца, уважліва слухаў яго тоны. Алешка. Навакол было так ціха, што .. [Сцяпан] чуў стук уласнага сэрца. Чарнышэвіч. // Месца ў левым баку, дзе знаходзіцца гэты орган. Чалавек з перавязанай рукой прыціснуў руку да сэрца, увесь узгарэўся, расплыўся ўдзячнай усмешкай. Лынькоў. — Ён! — схапілася сакратарка за сэрца і адразу хуценька паглядзелася ў люстэрка. Вірня.
    2. пераноснае значэнне Гэты орган як сімвал перажыванняў, настрояў, пачуццяў. Па адзін бок дарогі стаялі больш елкі, але такія цёмныя і панурыя, што нічога добрага не казалі майму сэрцу. Колас. Не, .. [Яніна] нічога благога не лічыць за сабою, яна зрабіла так, як падказала ёй сэрца. Мурашка. Мы ведалі сэрцам І ўсёй глыбінёй душы Суровы вайны закон І сваю баявую задачу. Хведаровіч. Быццам прадчувала Васева сэрца няшчасце. Пальчэўскі. // Гэты орган як сімвал сардэчнасці, шчырасці, спагадлівасці. Шчыраму сэрцу і чужая волька баліць. Прыказка. // Гэты орган як сімвал любоўнай схільнасці, любоўных пачуццяў. Мне сэрца сваё аддала ты На беразе Чорнага мора. А. Александровіч.
    3. пераноснае значэнне Душэўны свет чалавека, яго перажыванні, пачуцці. Чалавек з вясёлым характарам, аматар дасціпнага слова, вострага жарту, Міхаіл Сярмяжка ўмее знаходзіць сцежку да чалавечага сэрца. Дадзіёмаў. Ён [лесаруб] слухаў звон і пошум гэты І толькі сэрцам разумеў: Вятры тут гукі ўсяго свету Схавалі ў голлі гонкіх дрэў. Кляўко. // з азначэннем. Душэўныя якасці, характар чалавека. [Пытляваны:] Дзякую, свацейка! Выручыла ты нас. Сэрца ў цябе залатое. Крапіва. Не ўзнімайце дарэмна шуміхі, Што лісты да дзяўчыны пішу. Паважаю я працу ткачыхі І лагоднае сэрца, душу. Смагаровіч. У .. [Эльзы] былі не толькі халодныя вочы. У яе было халоднае сэрца. Чарнышэвіч. // з азначэннем. Чалавек як носьбіт пэўных душэўных якасцей. Доўга маўчалі абое. [Мікола] глядзеў на яе ўпаўшымі, зашклёнымі ад слёз вачыма. — У мяне быў таксама сынок, — пачала, памаўчаўшы, старая. — Таксама добрае сэрца. Няхай яму бог даруе. Брыль.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Гнеў, злосць. — Што ты так непакоішся за .. [Марынку]? — з сэрцам гаварыла маці. Хадкевіч.
    5. пераноснае значэнне; чаго. Цэнтр, самая важная частка чаго-н. Плошча Свабоды? Яе ўжо даўно пачало абмінаць жыццё, хоць яна і з яўлялася сэрцам горада на працягу стагоддзяў. Карпаў. Сэрца кожнай буравой устаноўкі — рухавік. Чаркасаў.
    6. Унутраная, цэнтральная частка сцябла (ствала) расліны; асяродак. Піла ўсё глыбей ды глыбей уядаецца ў сэрца хвоі. Бядуля.
    •••
    Парок сэрца глядзі парок.
    Разрыў сэрца глядзі разрыў.
    Адкрыць (раскрыць) сэрца глядзі адкрыць.
    Адлегчы ад сэрца глядзі адлегчы (у 1 знач.).
    Ад (усяго) сэрца — шчыра, адкрыта, чыстасардэчна; непасрэдна. Падсунулася [маці] бліжэй да дзяўчыны, пытаецца, ці не вучылася дзе Валя на спявачку — хораша вельмі, з душы гучыць, ад сэрца... Мыслівец.
    Ад шчырага (чыстага) сэрца — а) шчыра, чыстасардэчна. — Праўда? — чамусьці перапытаў Алесь і .. дадаў: — Віншую! Ад шчырага сэрца. Шыцік; б) з найлепшых пабуджэнняў. [Гаспадар крамы:] — Я табе [Булыгу] ад чыстага сэрца раю: сядзі і не рыпайся. Бажко.
    Браць (блізка) да сэрца глядзі браць.
    Браць (узяць) за сэрца глядзі браць.
    Выкінуць з сэрца глядзі выкінуць.
    Выкрасліць з сэрца глядзі выкрасліць.
    Вырваць з сэрца глядзі вырваць.
    Да глыбіні сэрца глядзі глыбіня.
    З адкрытым сэрцам — шчыра, даверліва.
    З заміраннем сэрца глядзі заміранне.
    З лёгкім сэрцам (з лёгкай душой) — без роздуму, без трывог.
    Знайсці дарогу к чыйму сэрцу глядзі знайсці.
    Камень з сэрца спаў (зваліўся) — тое, што і гара з плячэй звалілася (глядзі гара).
    Камень на сэрцы глядзі камень (у 3 знач.).
    Кроўю сэрца глядзі кроў.
    Мець сэрца глядзі мець.
    Надарваць сэрца глядзі надарваць.
    На сэрцы кошкі скрабуць глядзі кошка.
    Не мець сэрца глядзі мець.
    Няма сэрца ў каго глядзі няма.
    Паклаўшы руку на сэрца глядзі паклаўшы.
    Па сэрцу — да густу, падабаецца што-н.
    Прапанаваць руку і сэрца глядзі прапанаваць.
    Прымаць блізка да сэрца глядзі прымаць.
    Прыняць да сэрца (сэрцам) глядзі прыняць.
    Разбіць сэрца каму глядзі разбіць.
    Сэрца абарвалася (адарвалася, упала) — пра раптоўнае адчуванне трывогі, страху.
    Сэрца ад'есці глядзі ад'есці.
    Сэрца ад'ядаць глядзі ад'ядаць.
    Сэрца (душа) апала — пра раптоўнае адчуванне трывогі, страху.
    Сэрца баліць (ные) — тое, што і душа баліць (ные) (глядзі душа).
    Сэрца кроўю абліваецца — каму-н. невыносна цяжка ад душэўнага болю, пачуцця спагады, жалю і пад.
    Сэрца ледзянее — тое, што і кроў ледзянее (глядзі кроў).
    Сэрца не ляжыць да каго-чаго тое, што і душа не ляжыць да каго-чаго (глядзі душа).
    Сэрца не на месцы — тое, што і душа не на месцы (глядзі душа).
    Сэрца разрываецца — пра пачуцці вострай жаласці, шкадавання.
    Увайсці ў сэрца глядзі увайсці.
    У глыбіні сэрца глядзі глыбіня.
    Усім сэрцам — усёй істотай.
    Як маслам па сэрцы глядзі масла.
    (Як) нож у сэрца глядзі нож.
  сэрца2, -а, ніякі род
    Засаўка ў замку, якая высоўваецца пры павароце ключа.
  сэрца3, -а, ніякі род
    У зване — падвешаны ўсярэдзіне для ўдараў металічны стрыжэнь; біла, язык.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com