сямейны

тлумачэнне слова:

  сямейны, -ая, -ае.
    1. Які мае сям'ю (у 1 знач.), не адзінокі. [Павел Іванавіч:] — Сямейны чалавек [шафёр] ужо: жонка і двое дзяцей. Кулакоўскі. / у значэнне назоўнік сямейны, -ага, мужчынскі род; сямейная, -ай, жаночы род Дом адпачынку для сямейных.
    2. Які мае адносіны да сям'і (у 1 знач.); звязаны з сям'ёй, з жыццём сям'і. Сямейнае выхаванне. Сямейны альбом. Сямейнае шчасце. Сямейная сцэна. ▪ Ад бабкі-старожкі Лабановіч збольшага ведаў сямейнае жыццё пана падлоўчага. Колас. [Вера Адамаўна] паехала ад нас па сямейных абставінах. Ермаловіч. У той жа дзень склікана была сямейная нарада. Крапіва. // Прызначаны для сям'і. Куцця была толькі асноваю сямейнай вячэры. Якімовіч. Там [у райкоме] сказалі, што ёсць свабодная сямейная пуцёўка на курорт. Кірэйчык. // пераноснае значэнне Прыветны, унутраны, дамашні. Сямейныя справы. ▪ Віктар неяк нечакана пераключыўся з сямейнай на літаратурную гаворку. Кавалёў.
    3. Які грунтуецца на сямейнасці (у 2 знач.). Сямейны падыход у падборы кадраў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com