сям'я

тлумачэнне слова:

  сям'я, -і; множны лік сем'і (з лічэбнік 2, 3, 4 сям'і), сямей і сем'яў; жаночы род
    1. Група людзей, якая складаецца з мужа, жонкі, дзяцей і іншых сваякоў, якія жывуць разам. У .. [Міканора] была, па-вясковаму, невялікая сям'я: тры сыны і дачка. Ракітны. За вайну Азаркевіч страціў усю сям'ю. Гурскі.
    2. пераноснае значэнне; каго або якая. Група, арганізацыя людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі, дзейнасцю, дружбай. З кожным днём расла сям'я будаўнікоў: прыбывалі вялікімі групамі і ў адзіночку хлопцы і дзяўчаты з камсамольскімі пуцёўкамі і з гарачым жаданнем будаваць. Грахоўскі. Гэта быў дзень, калі кожны яшчэ і яшчэ раз адчуў сілу роднага калгаса, адзінства і згуртаванасць дружнай калгаснай сям'і. Краўчанка. Зноў ты будзеш, Беларусь, Квітнець з сям'ёй народаў вольных. Танк.
    3. Група жывёл, птушак, якая складаецца з самца, адной або некалькіх самак і дзіцянят, што жывуць разам. І найчасцей сустрэне [Алежка] там ласёў, цэлую іх сям'ю: самца ў гордай кароне рагоў, карову з цялушкай — пасуцца ў драбналессі. Вышынскі. / Пра пчол. Рыгор зазірнуў за імшанік. І тут стаяць два новыя домікі. Не пустыя. Сем'і новыя. Пчол густа-густа. Б. Стральцоў. // Група раслін аднаго віду, якія растуць разам. От .. [малады чалавек] убачыў пры дарозе сям'ю грыбоў. Чорны. Я па лесе іду... Рыжых сосен сям'я Над маёй галавой крылле звесіла. Панчанка. // пераноснае значэнне Сукупнасць аднародных, падобных прадметаў, з'яў. Гара Фазіс. Сівая вершаліна ў сям'і гор Сванетыі. Самуйлёнак.
    4. У лінгвістыцы — група роднасных моў. Сям'я славянскіх моў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com