трыбуна

тлумачэнне слова:

  трыбуна, -ы, жаночы род
    1. Узвышэнне для выступлення прамоўцы. Апошняе слова сказаў сам Лапко. Яму прыйшлося выйсці з свайго кутка на трыбуну. Колас. Глеб Іванавіч узышоў на драўляную трыбуну, прыкрытую чырвоным паркалем, узняў зялёны вучнёўскі сшытак, і тлум угаманіўся. Дуброўскі. // пераноснае значэнне Месца, сфера, дзе праходзіць грамадская дзейнасць каго-н. Тэатр — трыбуна эпохі. «ЛіМ». [Давідзюк:] — Газета — гэта трыбуна, з якой трэба гаварыць палітычна выразна, класава накіравана, а не балбатаць тое, што трапляецца на язык. Сабаленка.
    2. Збудаванне з паступовым узвышэннем радоў, лавак для публікі (на стадыёнах, на плошчах і пад.). У гэты дзень трыбуны зімовага стадыёна былі перапоўненыя. «Звязда».
      [Фр. tribune.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com