тушыць

тлумачэнне слова:

  тушыць1, тушу, тушыш, тушыць; незакончанае трыванне, што.
    Спыняць гарэнне чаго-н.; гасіць. Сястра ўжо тушыла святло на калідоры. Асіпенка. Паравозы выпускала пару, тушылі топкі. Лынькоў. [Ігар] тушыў папяросу, тыкаючы яе ў дно сподка. Карпюк. // пераноснае значэнне Спыняць, заглушаць (якія-н. пачуцці, каханне і пад.). Успамін пра брата астуджвае Васілісін голас, тушыць яе добрую ўсмешку, абуджае даўнюю крыўду і злосць. Васілевіч. Урэшце .. [Яраш] мог бы заклікаць на дапамогу сябра і разважлівую, спакойную Валянціну Андрэеўну, якая неаднойчы ўжо тушыла ўспышкі Галінай хваравітай рэўнасці. Шамякін. // пераноснае значэнне Не даваць развівацца, пашырацца чаму-н. Хай льюцца песень грэлі Ад сэрца, ад душы. Яны людзей сагрэлі, Не буду іх тушыць. Пушча. / у вобразным ужываецца, ужыванне Зоры не паспявалі з'явіцца ўваччу, як успышка святла зноў тушыла іх. Чорны.
    •••
    Тушыць (гасіць) мяч — ударам зверху прызямляць (у валейболе, тэнісе і пад.).
    Снег саломаю тушыць — рабіць якую-н. бязглуздзіцу, глупства.
  тушыць2, тушу, тушыш, тушыць; незакончанае трыванне, што.
    Варыць на малым агні ў закрытай пасудзіне. Тушыць капусту. Тушыць мяса. Тушыць агародніну.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com