тыкаць

тлумачэнне слова:

  тыкаць1, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне
    1. у каго-што або чым. Поркаць чым-н., пастукваць, датыкаючыся да чаго-н. [Стары] .. разгублена міргаў вачамі і тыкаў у зямлю кійком. Ракітны. І ты, пасляваенны Джон, Калі сумленню не салжэш ты, Наўрад ці пальцам у батон Ты будзеш тыкаць: дзе свяжэйшы? Чэрня. // што. Утыкаць, усоўваць у што-н. Дрыжала рука. Круціла, ламала карабок з сярнічкамі, тыкала іх у зубы. Пташнікаў. // чым. Паказваць на каго-, што-н. — Вунь, бачыш, — тыкаў, паказваў Дубавец пальцам туды, дзе ляжаў пень. Капыловіч. А самы маладзейшы, відаць, пазнаў сваю вінтоўку на плячы ў аднаго з партызан, паказваў на яе пальцам і тыкаў сябе ў грудзі. Няхай. Паўлік, поўны гонару, што яго пахвалілі, тыкаў тонкім мурзатым пальчыкам у кніжку, называў літары. Арабей.
    2. што або чым. размоўнае слова Падносіць блізка, паказваючы што-н. А мне ён кніжку тыкае пад нос, паказвае. // пераноснае значэнне Назойліва гаварыць, напамінаць пра што-н.; упікаць чым-н. [Васіль:] — Ты мне фронтам не тыкай. Васілевіч.
    3. што. размоўнае слова Даваць, тыцкаць што-н. каму-н. Тыкаць цукерку дзіцяці.
    •••
    Пальцам (пальцамі) тыкаць — тое, што і пальцам (пальцамі) паказваць (глядзі паказваць).
    Тыкаць (свой) нос — тое, што і сунуць (свой) нос (глядзі сунуць).
    Тыкаць носам — звяртаць чыю-н. увагу на што-н. (віну, учынак і пад.; звычайна ў грубай форме) .
    Тыкаць у вочы (у нос) каму — рабіць папрок, упікаць у чым-н.
  тыкаць2, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне, каго і без дапаўнення
    размоўнае слова фамільярнае слова Звяртацца да каго-н. на «ты».



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com