бабка

тлумачэнне слова:

  бабка1, -і, ДМ -бцы; родны склон множны лік -бак; жаночы род
    1. Тое, што і баба1 (у 1 знач.). [Марыя Хведараўна:] — Я ўжо хутка бабкай стану, вунь дачка піша — унука мне скора пародзіць... Марціновіч.
    2. размоўнае слова Старая жанчына наогул. Старэнькія бабкі гаротна ківалі галовамі і цяжка ўздыхалі. Колас.
    3. устарэлае слова, устарэлы выраз Жанчына, якая прымае дзяцей у час родаў. Пачакай радзіць, дай па бабку схадзіць. Прыказка.
    4. памяншальна-ласкальная форма да баба1 (у 3 знач.). [Шарэйка:] — Ці лёгка спалася, ці добра ўсталася, бабкі мае ненаглядныя! Брыль.
    •••
    Бабка надвае варажыла (гадала) — яшчэ невядома.
  бабка2, -і, ДМ -бцы; родны склон множны лік -бак; жаночы род
    1. Надкапытны сустаў у жывёлы, а таксама косць гэтага сустава.
    2. Сталёвае кавадлачка для кляпання касы. На грудку, забіўшы ў пянёк бабку, Кузьма сеў кляпаць косы. Сачанка.
    3. Страва, прыгатаваная з дранай бульбы. Пасярод стала, вывернутая з каструлі, яшчэ дымела бабка, якую любіў і Карніцкі. Паслядовіч.
    4. Род здобнага печыва. А пірагі, як сонца, ззялі, І ў роце бабкі раставалі. Колас.
    5. Грыб з цёмна-бурай шапкай на высокай ножцы; падбярозавік. Трапляюцца.. ружовыя танканогія сыраежкі і распоўзлыя старыя бабкі — і хоць бы адзін баравічок. Сачанка.
    6. Дзесяць снапоў, састаўленых у кучку для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом. Ёсць асаблівая прыгажосць у полі, калі яно ўжо не шасціць калоссем, але яшчэ не зусім апусцела, бо бабкі стаяць у рады на кожнай палове, нібы вартавыя. Чарнышэвіч.
    •••
    Падбіць бабкі глядзі падбіць.



Get it on Google Play
 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107137

А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112459

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96699

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Занадта гарачая вада ў дзіцячай ванначцы дазваляе дзецям загаварыць на паўгода раней.