тэрмін

тлумачэнне слова:

  тэрмін1, -у, жаночы род
    1. Пэўны прамежак часу, адведзены для чаго-н. Выпрабавальны тэрмін. Месячны тэрмін. ▪ Тры месяцы — тэрмін невялікі, але дастатковы для таго, каб добра пазнаць чалавека. Данілевіч. Дзесяць год! За гэты тэрмін дрэва Дзесяць раз убор зялёны зменіць, Дзесяць пакаленняў салаўіных Выкалыша на сваіх галінах, Дзесяць залатых кругоў адложыць, Як пярсцёнкак, каля сарцавіны. Танк. Пражыў месяц [Базыль] дома, а за гэты тэрмін шмат чаго змяніў у сваёй гаспадарцы. Нікановіч. // Спрыяльная пара, зручны момант для чаго-н. Каб выканаць такія абавязацельствы, трэба вельмі многа папрацаваць і перш за ўсё не ўпусціць лепшыя тэрміны на сяўбе. «Звязда».
    2. Вызначаны час, пэўная дата, да наступлення якой павінна што-н. адбыцца, закончыцца. Ад ліп нёсся прыемны водар маладой квецені: сёлета яны зацвілі раней тэрміну. Ваданосаў. // Пэўны момант, час, пасля якога што-н. павінна адбыцца. Вера не адгаворвала. Казала, што чакае тэрміну і паедзе вучыцца на курсы. Грамовіч.
    •••
    У тэрмін — у час, своечасова, у пару.
  тэрмін2, -а, мужчынскі род
    1. Слова (або злучэнне слоў), якое дакладна абазначае пэўнае паняцце ў навуцы, тэхніцы, мастацтве і пад. Філасофскіх тэрміны. Мовазнаўчыя тэрміны. Юрыдычныя тэрміны. ▪ Тэрміны лацінскага паходжання вельмі пашыраны былі .. ў старабеларускай юрыспрудэнцыі, дзе .. шырока выкарыстоўвалася дакументацыя на лацінскай мове. Жураўскі. // Спецыяльнае слова або выраз, прынятыя для абазначэння чаго-н. у якім-н. асяроддзі, прафесіі. Паляўнічы тэрмін. Шахматны тэрмін.
    2. спецыяльны тэрмін Суб'ект або прэдыкат суджэння, якія ўваходзяць у састаў сілагізма.
      [Ад лац. terminus — канец, мяжа.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com