убіць

тлумачэнне слова:

  убіць, уб'ю, уб'еш, уб'е; уб'ём, уб'яце; загадны лад убі; закончанае трыванне, што.
    1. Б'ючы, стукаючы па якім-н. прадмеце, прымусіць яго ўвайсці ў што-н., унутр чаго-н. [Рыльскі] каменем убіў два цвікі, прыгнуў іх, і падлога зноў мела свой сапраўдны выгляд. Чорны. Убілі [мы] ў зямлю некалькі калоў, развесілі на іх вопратку і анучы. Лупсякоў. // Шчыльна прытуліць што-н. да чаго-н., утуліць што-н. куды-н. У галаве закружылася, усё навокал паплыло, і такая знямога скавала цела, што .. [Сотнікаў], бы нежывы, распластаўся ніц, убіўшы ў снег галаву. Быкаў. [Міхась] павярнуўся на бок і шчыльней убіў твар у рэчавы мяшок. Машара.
    2. З сілай уваткнуць, усадзіць куды-н. што-н. вострае; увагнаць. Ссекшы некалькі сукоў з тоўстай калматай елкі, Язэпка ўбіў сякеру ў камель дрэва, азірнуўся кругом .. і нырнуў у гушчар. Якімовіч. Але аднаго разу Рагіна не стрывала, убіла ў зямлю капач, выпрасталася і адрэзала Сяргею проста ў вочы. Адамчык. А трава якая! Касы не ўбіў бы. Дуброўскі.
    3. Утаптаць, утрамбаваць да цвёрдасці. Убіць сцежку праз поле.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Утлумачыць, прымусіць цвёрда засвоіць што-н. А Сегенецкага хлопцы! Праўду кажучы, дзікуны. Панскі дух бацька ўбіў у іх. Але не чыста панскі, а з лёкайскім душком. Чорны.
    5. Дадаючы да стравы, умяшаць (пра сырыя яйцы). Калі бульба зварылася, бабка патаўкла яе, дадала пшанічнай мукі ды ўбіла пару яечак. Колас. // Тое, што і узбіць (у 5 знач.). Трэба было яшчэ сала насмажыць ды з паўдзесятка яечак убіць на патэльню. Чарнышэвіч.
    6. размоўнае слова Змарнаваць. Убіць шмат часу на пустыя справы. ▪ Дарма свой век убіў я, Нічога не зрабіў я. Дзяргай.
    •••
    Носа не ўбіць — пра што-н. непраходнае, цеснае. А за .. [балотам] пайшоў лес такі густы, што і носа не ўбіць. Якімовіч.
    Убіць асінавы кол — тое, што і забіць асінавы кол (глядзі забіць).
    Убіць клін паміж кім — тое, што і забіць клін (глядзі забіць) .
    Убіць (набраць) сабе ў галаву — умацавацца ў якой-н. думцы, трымацца яе. [Данута:] — Хлопец недзе схаваўся .. Убіў сабе ў галаву, што яго тут зненавідзелі, і цэлымі бадзяецца недзе. Бажко.
    Убіць у галаву каму — а) паўтарэннем прымусіць засвоіць што-н. Хоць творы Беднага .. [Міхась] любіў, разумеў іх змест і яны былі блізкія яму, але яны не ўкладваліся ў тыя каноны, якія ўбілі яму ў галаву выкладчыкі літаратуры і падручнікі. Машара; б) унушыць што-н., пераканаць у чым-н. — Бачыла ты, Алена, гэткага? І хто .. [Міхасю] ўбіў у галаву, што ён нейкі асаблівы? Ваданосаў.
    У рот (душу) не ўбіць — не да смаку, не пад густ (прадукт, страва і пад.).
    Што ўбіў, то ўехаў — пра бесклапотнага, гультаяватага чалавека.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com