увагнаць

тлумачэнне слова:

  увагнаць, уганю, угоніш, угоніць; прошлы час увагнаў, -гнала; загадны лад увагні; закончанае трыванне, каго-што (пераважна ў прошлы час часе).
    1. Прымусіць увайсці, убегчы куды-н.; загнаць. Увагнаць жывёлу ў хлеў.
    2. З сілай убіць, уткнуць у што-н. Увагнаць рыдлёўку ў зямлю. ▪ Шавец з маху ўвагнаў цвік у абцас. Васілёнак. [Яўген] павольна ўзяў сякеру, што стаяла ля маіх ног, узмахнуў і з разгону глыбока ўвагнаў яе ў пянчук. Савіцкі.
    3. пераноснае значэнне Давесці каго-н. да якога-н. стану (звычайна непрыемнага). Увагнаць у расходы. ▪ Маці крыху ўпіралася, даводзіла, што навука ў сухоты мяне ўгоніць, але хутка здалася. Мядзёлка. Добра .. [дзяўчаты] спявалі, прыемна было слухаць, але як завялі адну песню старую, дык аж у слёзы ўвагналі Ганну. Дубоўка.
    •••
    Увагнаць у магілу (у труну, у дамавіну, у зямлю) — тое, што і загнаць у магілу (у труну, у дамавіну, на той свет, у зямлю) (глядзі загнаць).
    Увагнаць у пот — прымусіць многа і напружана працаваць (да поту).
    Увагнаць у чырвань — засароміць, прымусіць пачырванець.



Get it on Google Play
 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107137

А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112459

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

Хачу паехаць у Штаты па праграме «Drink and travel».