ужыцца

тлумачэнне слова:

  ужыцца, ужывуся, ужывешся, ужывецца; ужывёмся, ужывяцеся; закончанае трыванне
    1. Наладзіць сумеснае згоднае жыццё; зжыцца з кім-н. — А мае развяліся, — сказала .. [Куліна] праз момант і паківала галавою. — Не ўжыліся. Чыгрынаў. Ужо месяц, як пакінула [гаспадароў] работніца — не ўжылася з Фядорай Аптонаўпай. Пестрак. // пераноснае значэнне Спалучыцца, пачаць суіснаваць, узаемадзейнічаць. Хіба могуць ужыцца ў адным сэрцы нянавісць і каханне? Каваль.
    2. Прывыкнуць да жыцця дзе-н., у якіх-н. умовах; звыкнуцца з чым-н.; прыжыцца. Кірылу дзівіла толькі адно: як жа можна, каб з такім характарам і з такімі рукамі нельга было ўжыцца на адным месцы? Скрыган.
    3. Глыбока асэнсаваць, пра нікнуць у сутнасць чаго-н. [Настаўнік:] — Трэба ўжыцца ў вобраз героя, бачыць яго перад сабою. Пальчэўскі. Да артыстаў маладых Не адразу ўдача прыйдзе: Цяжка ўжыцца ў ролі тых, Каго людзі ненавідзяць. Свірка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com