узгарэцца

тлумачэнне слова:

  узгарэцца, -руся, -рышся, -рыцца; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Пачаць гарэць, загарэцца; разгарэцца, запалаць. Узгарэліся дровы. ▪ Паветра дыхала навальніцай, полымя магло ўзгарэцца... Колас. // Стаць бліскучым, заблішчаць лад уздзеяннем якога-н. пачуцця (пра вочы); азарыцца якім-н. пачуццём. Хворы ўстрапянуўся на ложку, вочы яго ўзгарэліся нядобрай рашучасцю. Быкаў.
    2. пераноснае значэнне Зачырванець, стаць гарачым (ад хвалявання, узбуджэння і пад.). Шчокі .. [дзяўчыны] узгарэліся такім шчодрым румянцам, што ў булачнай нібы пацяплела. Лынькоў.
    3. пераноснае значэнне; чым і без дапаўнення Узбудзіцца, запаліцца якім-н. пачуццём. Сядзім мы з Барысам у канторы майстроў цэха, і ён расказвае мне, як некалі ўзгарэўся жаданнем стаць матросам. Мыслівец. — Згубілася [карова], і даўнавата, — пацвердзіў Міхась. — Вось таму я і прыехаў да вас, — сказаў стары. — Дапраўды? — Міхась узгарэўся, пачуўшы пра Лысуху. — Дзе ж яна? Сіняўскі. // з інфінітыў Нечакана і вельмі моцна захацець зрабіць што-н. Прачнуўся Віцька. Убачыў, што я сабраўся ў дарогу, узгарэўся праводзіць мяне. Асіпенка. [Хвошч] успомніў маёнтак і быў зноў узгарэўся купіць яго. Лупсякоў.
    4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне Нечакана ўзнікнуць, пачацца з новай сілай; разгарэцца. Узгарэлася сварка. Узгарэлася вайна. ▪ Не паспеў Шутаў Запытаць палонных, як на паўднёвым баку ўзгарэўся бой. Мележ. Тая трывога, што нечакана ўзгарэлася ў .. [байцоў] ад нядаўняй перастрэлкі ў тыле, спакваля сціхала. Быкаў.
    5. пераноснае значэнне размоўнае слова Раззлавацца, абурыцца. У той дзень яны ўпершыню пасварыліся. Марыя папракнула мужа за яго недарэчныя жарты, і Аляксей Іванавіч узгарэўся. Шашкоў. — Не ўсім з аднаго і таго ж пачынаць... Ды што вы мяне нейкім навічком лічыце, — узгарэўся Андрэй. Шахавец.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com