умясціць

тлумачэнне слова:

  умясціць, умяшчу, умесціш, умесціць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Змясціць у сабе; ахапіць сабою. Дом культуры далёка не мог умясціць усіх жадаючых пабачыць народнага паэта [Я. Купалу]. Хведаровіч. Яна была невялікая, гэтая сталоўка.. Пабеленыя на скорую руку сцены, здавалася, не змогуць умясціць усіх дзяцей. Нядзведскі. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне І ўмясціў ён [музыка] у сэрцы Усё ад зямлі да нябёс, Пушчы, рэкі, ад смерці У сэрцы схаваўшы, панёс. Куляшоў.
    2. Поўнасцю, цалкам змясціць унутр чаго-н. Умясціць усе кнігі ў адну шафу. Умясціць увесь груз на адну платформу. ▪ — На адну скавараду хопіць, — заўважыла маці. — Ды і ў дзве не ўмесціш. Кулакоўскі. // пераноснае значэнне Уключыць поўнасцю ў межы чаго-н. — Выйдзе [газета], выйдзе, — упэўнена сказаў Уласюк, — ужо і матэрыялу сабрана столькі, што і ў нумар не ўмесціш. Колас. // Размясціць каго-, што-н. дзе-н. У лазеньку ўмясцілі Тацяну Турботную і замкнулі на замок там, дзе падацца. Гарэцкі. У зацененым кутку пакоя можна столік для тэлевізара ўмясціць. Даніленка.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Уладкаваць каго-н. куды-н. Усе гаварылі, што Сурвіла мяркуе ўмясціць свайго сына прыставу ў пісары. Чорны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com