устаяць

тлумачэнне слова:

  устаяць, устаю, устаіш, устаіць; закончанае трыванне
    1. Утрымацца ў вертыкальным становішчы, не ўпасці; захаваць стан раўнавагі. Устаяць на нагах. ▪ Вагон раптам тузанула, і чалавек пахіснуўся, але ўстаяў. Адамчык. Зазвінеў, напяўшыся, трактар, тузанула валакушы, Андрэй не ўстаяў і ўпаў на калені, учапіўшысяся за снапы. Пташнікаў. // Змагчы прабыць, пратрымацца нейкі час пры якіх-н. абставінах. Ля сцен казармы больш нельга было ўстаяць — агонь раз'юшана бушаваў, абдаваў страшэннай гарачынёю. М. Ткачоў.
    2. Стрымаць націск каго-, чаго-н., адстаяць у барацьбе свае пазіцыі, не паддацца. — Здавайцеся! Усё роўна вам утраіх не ўстаяць супроць усіх! Маўр. — Трагедыя ў В'етнаме — вынік ігнаравання Амерыкай грамадскай думкі свету... Маленькі народ, перакананы ў сваёй справядлівай барацьбе, устаяў перад агрэсарам... Кавалёў. // Перанесці неспрыяльныя ўмовы (пра расліны). [Бярэзіны:] Грэла нас сонейка, песціў вецярок, не раз хістала бура, нагінаючы да самай зямлі, не адну зламала бура з нас, але мы ўстаялі, выраслі. Галавач.
    3. пераноснае значэнне Астацца стойкім, не паддацца і му-н. [Аўсянік:] — Перад тваімі чарамі не можа ўстаяць ніводзін мужчына. Шамякін.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com