хадзячы

тлумачэнне слова:

  хадзячы, -ая, -ае.
    1. Такі, які ходзіць пехатой. Хадзячыя прадаўцы. // Такі, які можа рухацца, перамяшчацца на сваіх нагах. — А ў першы дзень [вайны] выпісалі ўсіх хадзячых хворых. Грахоўскі. Потым.. [Серада] паклікаў хадзячага параненага, і яны пачалі чытаць запісы ўдвух. Лупсякоў.
    2. Шырокавядомы, агульнапрыняты. Хадзячыя фразы.
    3. размоўнае слова Які з'яўляецца жывым увасабленнем якіх-н. якасцей. — Ды ты, таварыш, відаць, на апошніх жылах трымаешся, — з цёплай спагадай заўважыў кубанец. — Такі малады і дужы на выгляд, а выматаўся да апошняга. Давай памагу табе, гора хадзячае. Машара.
    •••
    Хадзячае сумленне — чалавек вялікай дабраты, чэснасці і справядлівасці.
    Хадзячая энцыклапедыя глядзі энцыклапедыя.
    Хадзячы анекдот — пра чалавека, дзеянні, учынкі якога выходзяць за рамкі нормы, здаюцца дзівацкімі.
    Хадзячы тэлеграф — той, хто распаўсюджвае якія-н. чуткі, разносіць плёткі.
    Хадзячыя мошчы — знясілены хваробай, схуднелы чалавек.



Get it on Google Play
 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107137

А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112459

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96697

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

У нашым калгасе калолі свіней і выпадкова закалолі старшыню...