хадулі

тлумачэнне слова:

  хадулі, -яў; адзіночны лік хадуля, -і, жаночы род
    1. Два шасты з высока прыбітымі прыступкамі, стаўшы на якія можна хадзіць вялікімі крокамі. Хлопцы навучылі мяне хадзіць на высокіх хадулях. Бядуля.
    2. пераноснае значэнне Пра што-н. напышлівае, высакамернае, ненатуральнае. Ты гаварыў як роўны з роўнымі, не ўздымаўся перад намі, пачаткоўцамі ў літаратуры, на алімпійскія хадулі. С. Александровіч. Амаль у кожным з.. [вершаў] можна знайсці пэўную «жывінку», настрой, трапную дэталь, але яны губляюцца ў мностве збітых, пастаўленых на хадулі прыёмаў. Грахоўскі.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Доўгія ногі. — Далекавата, — паморшчыўся.. [Васіль]. — А ісці такою гарачынёю... Міхась засмяяўся: — Каму далекавата, а табе з тваімі хадулямі... Якімовіч.



Get it on Google Play
 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107137

А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112459

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

lit.serge2@gmail.com


twitter.com/skarnikby твітніца

— Хвалюецеся? — Ага. — Першы раз? — Не, я ўжо і раней хваляваўся...