халадзець

тлумачэнне слова:

  халадзець, -ею, -ееш, -ее; незакончанае трыванне
    1. Станавіцца халодным, халаднейшым. Ночы халадзеюць. ▪ Замірае лета, Заціхаюць далі, Сірацее рэчка, Халадзеюць хвалі. Колас. / Пра чалавека перад смерцю. Пятнаццацігадовы хлапец чуў, як халадзее рука бацькі, як з кожнай хвілінай астывае яго кроў, як падступае смерць. Самуйлёнак. Твар [старой] халадзеў — Наталля, хоць і не спрактыкаваная, але бачыла, што патухае жыццё. Чорны.
    2. Адчуваць холад; мерзнуць. Прыйшлі сёстры, каб раздаць зелле і зрабіць перавязкі. Рукі ў сясцёр мерзлі, халадзелі. Галавач. Ліў дождж, але Марусаў ужо не звяртаў па яго ўвагі: пінжак быў мокры, халадзела спіна, чвякала вада ў чаравіках. М. Стральцоў.
    3. Адчуваць холад ад моцнага хвалявання, страху і пад. Назіраючы, з якой страшэннай сілай вырываюцца іскры з вагранкі, [Міхаіл] халадзеў і хваляваўся. Карпаў. Сіліцца Вольга прачнуцца — і не можа, халадзее ад страху: заснула! Місько. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Ад гэтых успамінаў халадзела ў грудзях, сціскала горла, на вачах наварочваліся слёзы. Жычка.
    •••
    Кроў халадзее (у жылах) — тое, што і кроў ледзянее (стыне) (у жылах) (глядзі кроў).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com