хукаць

тлумачэнне слова:

  хукаць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне, на каго-што, у што і без дапаўнення
    Выпускаць ротам струмень паветра, каб сагрэць, прыцішыць боль і пад. [Міканор] абціраў рукі аб палу світы, хукаў — грэў — і зноў з вясёлай ахвотаю пілаваў, абсякаў, валок да саней. Мележ. Нага апухла ад нечага, відаць, дужа баліць, і.. [хлапчук] увесь час згінаецца над ёю ды хукае на яе. Галавач. [Крук] даставаў пячатку, хукаў на яе, паднёсшы да самага рота, як усё роўна грэў пальцы ад холаду, тады стукаў па стале па сініх паперах — у адным месцы, у другім. Пташнікаў. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне Сапраўды, з гэтага нарыса.. [Марына] выглядала нейкай спешчанай матчынай дачкой, на якую ўсё жыццё хукалі. Сабаленка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com