цана

тлумачэнне слова:

  цана, -ы; множны лік цаны, цэн; жаночы род
    1. Грашовае вырашэнне вартасці тавару. Базарная цана. Дзяржаўная цана. Нарыхтоўчая цана. Закупачная цана. ▪ Каржакевіч спусціў цану на чатыры пуды. Крапіва. Конь старэе — у цане танее, вол старэе — цану набірае. Прыказка. // Грашовая плата за якую-н. работу, паслугу. У невялікай вёсцы лясной Пастух цану загінае вясной. Кусянкоў.
    2. цаной чаго. Ужываецца ў значэнні: страціўшы што-н., ахвяраваўшы чым-н., перажыўжы што-н. Клінцэвіч вырашыў: нават цаной уласнага жыцця адпомсціць гаду. Машара.
    •••
    Адпускная цана — цана, якая ўстанаўліваецца пры продажы прадукцыі.
    Стратная цана — цана ніжэй сабекошту.
    Цана вытворчасці — у капіталістычным грамадстве — ператвораная форма вартасці тавару, роўная суме выдаткаў і сярэдняму прыбытку.
    Ведаць цану глядзі ведаць.
    Грош цана (у базарны дзень) каму-чаму — не мае ніякай каштоўнасці, нічога не варты, ні на што не прыгодны.
    Дарагой цаной — затраціўшы вялікія сілы, намаганні, панёсшы вялікія ахвяры (дасягнуць чаго-н., зрабіць што-н.).
    Загнуць (заламаць, загарадзіць) цану глядзі загнуць.
    Любой (якою б ні было) цаной — любымі сродкамі, шляхамі, не шкадуючы нічога (дасягнуць чаго-н., зрабіць што-н.). Туды, на той бок пералезці, Пра ўсё даведацца на месцы, Якою б ні было цаной! Колас.
    Набіць (нагнаць) сабе цану глядзі набіць.
    Нагнаць (набіць) цану глядзі нагнаць.
    Не стаяць за цану глядзі стаяць.
    Траціць цану глядзі траціць.
    У цане — дорага каштуе; высока цэніцца.
    Цаны няма каму-чаму глядзі няма.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com