бар'ер

тлумачэнне слова:

  бар'ер, -а, мужчынскі род
    1. Невысокая перагародка, якой аддзяляецца што-н. ад чаго-н. У канцы залы ўзвышаўся памост накшталт тэатральнай сцэны, адгароджаны ад публікі моцным, хоць і нясклёпістым бар'ерам. Колас. // Наогул перашкода для чаго-н. І вось цяпер, калі тэрмінова спатрэбілася вынайсці супроцьапоўзневы бар'ер, розум Бяляніна пачаў працаваць з новай сілай. «Полымя».
    2. Спецыяльная перашкода, якая ўстанаўліваецца для пераадолення на бегавой дарожцы, арэне цырка і інш. Аддзяленне кавалерыстаў брала бар'ер — і з такой заліхвацкай шпаркасцю неслася, што думалася: вось, вось нехта зваліцца і разаб'ецца ўшчэнт. Каваль.
    3. устарэлае слова, устарэлы выраз Рыса перад кожным з удзельнікаў дуэлі, якую яны не павінны пераступаць пры стрэльбе.
    4. пераноснае значэнне Тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго-н., затрымлівае развіццё адпаведнай дзейнасці. Ведамасныя бар'еры. Псіхалагічны бар'ер. ▪ [Макараў:] — [Маёр] гаворыць, што гукавы бар'ер пераадолены і хуткасці страшэнна растуць. Алешка. [Вера:] — Абедзвюм будзе лягчэй, калі між вамі знікне непатрэбны бар'ер маўклівасці, калі ты раскрыеш сваё сэрца. Машара.
      [Фр. barrière.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com